Preview

Прыродныя рэсурсы

Пашыраны пошук
№ 2 (2020)
Паглядзець ці загрузіць увесь выпуск PDF (Russian)

ГЛЕБАВА­-ЗЯМЕЛЬНЫЯ РЭСУРСЫ >

5-17 455
Анатацыя

Эколага-геахімічныя даследаванні глеб даліны р. Свіслачы ў межах водна-зялёнага дыяметра г. Мінска паказалі, што ўтрыманне цяжкіх металаў і нафтапрадуктаў, за выключэннем кадмію, ніжэй сярэдняга для горада значэння. На асобных лакальных участках назіраецца забруджванне глебаў цынкам і нафтапрадуктамі, а таксама кадміям і свінцом. У цэнтральнай частцы горада ў параўнанні з перыферыйнымі тэрыторыямі канцэнтрацыі хімічных рэчываў павялічваюцца ад 1,3 разу для свінцу да 3,7 разу для нафтапрадуктаў. На ніжнім адрэзку даліны ракі канцэнтрацыі свінцу, нікелю і марганцу павялічваюцца, нафтапрадуктаў, кадмію, медзі і цынку – мяншаюцца. Па лініі папярочнага профілю 1 у глебах ідзе назапашванне кадмію, у глебах элювіальнага ландшафту – нікелю, трансэлювіальнага – свінцу. Глебы профілю 2 адрозніваюцца павышаным утрыманнем кадмію, у элювіальным і транссупераквальным ландшафтах – марганцу, у транссупераквальным ландшафце – цынку. У пробе вады, адабранай ніжэй па профілю 2, устаноўлена высокае ўтрыманне нафтапрадуктаў, якое ў 2,3 разы вышэй ГДК. Медзь, цынк, свінец і марганец перавышаюць прыроднае фонавае ўтрыманне ад 1,5 разу для медзі да 40,6 разоў для цынку.

ГЕОЛАГА­-МІНЕРАЛАГІЧНЫЯ РЭСУРСЫ >

18-35 391
Анатацыя

Прыведзены дэталёвыя літолага-стратыграфічныя апісанні тыповых агаленняў жэлонскага гарызонту, якія выходзяць на дзённую паверхню ў басейнах рэк Сар’янка і Росіца. Вылучаецца новае мясцовае стратыграфічнае падраздзяленне – дзегцяроўская світа. Дадзены яе зводны разрэз, складзены з серыі разрэзаў агаленняў, якія надбудоўваюць адно аднаго. У асобных агаленнях адклады дзегцяроўскай світы жэлонскага гарызонту добра ахарактарызаваны выкапнёвымі рэшткамі. Яны ўтрымліваюць у асноўным шкілетныя элементы прадстаўнікоў розных груп іхтыяфаўны, радзей – рэшткі безхрыбетных (скалекадонты, фрагменты ракавін беззамковых брахіяпод), а таксама дробныя вуглефікаваныя раслінныя фрагменты. На аснове палеаіхтыялагічных дадзеных, па рэчавіннаму складу пароді іх палажэнню ў разрэзе прыведзены звесткі аб узросце і карэляцыі дзегцяроўскай світы. Прадстаўленыя ў публікацыі матэрыялы неабходна ўлічыць пры ўдакладненні дзеючых стратыграфічных схем дэвонскіх адкладаў Беларусі (2010 г.).

ВОДНЫЯ РЭСУРСЫ >

36-40 236
Анатацыя

Ацэнка замежнага ўздзеяння на водныя рэсурсы i якасць вод – важнейшы элемент регулявання мiждзяржаўных водных зносiн. Па вынiках праведзенай ацэнкi замежнага ўздзеяння на рэкi Беларусi зроблены наступныя вывады: замежнае ўздзеянне на водныя рэсурсы невялiкая, а неабходныя для яго вызначэння зыходныя дадзеныя аб рачным сцёку і незваротным водаспажыванні зʼяўляюцца параўнальна ўстойлівымі.

41-48 240
Анатацыя

Прыведзены вынікі даследаванняў ацэнкі верагоднага ўздзеяння на паверхневыя водныя аб’екты небяспечных рэчываў, якія могуць трапіць са сцёкавымі водамі прадпрыемстваў. На аснове аналізу тэхналагічных працэсаў, якія выкарыстоўваюцца на прадпрыемствах Беларусі, хімічных аналізаў сцёкавых вод і вод паверхневых водных аб’ектаў зроблены вывады аб прынцыповай магчымасці паступлення ў навакольнае асяроддзе небяспечных забруджваючых рэчываў.

49-62 201
Анатацыя

Малочная галіна ў Рэспубліцы Беларусь зʼяўляецца стратэгічнай, экспартна арыентаванай і мае стабільную  дынаміку  нарошчвання  вытворчых  магутнасцей.  Вытворчасць  характарызуецца  значнымі  абʼёмамі  cпажывання вады з высокімі патрабаваннямі да якасці зыходнай вады для вытворчых патрэб, а таксама значнымі аб’ёмамі ўтварэння сцёкавых вод, якія адводзяцца як у сістэмы камунальнай каналізацыі, так і непасрэдна ў навакольнае асяроддзе.

63-69 221
Анатацыя

У апошнія гады разам з астатнімі аднаўляльнымі крыніцамі энергіі ўзрастае роля гідраэнергетыкі, якая заснавана на выкарыстанні экалагічна чыстай энергіі водных патокаў і дазваляе комплексна вырашаць праблемы водазабеспячэння, арашэння, абароны ад паводак, значна пры гэтым памяншаючы выкіды ў навакольнае асяроддзе. Прадстаўлены вынікі даследаванняў па ацэнцы гідраэнергетычнага патэнцыялу сярэдніх і малых рэк басейнаў Заходняя Дзвіна, Днепр, Прыпяць.

БІЯЛАГІЧНЫЯ РЭСУРСЫ >

70-77 350
Анатацыя

Адной з найбольш уразлівых сістэм расліннай клеткі пры дзеянні розных стрэсавых фактараў зʼяўляецца фотасінтэтычны апарат. Расліны выконваюць шэраг важных функцый, такіх як рэкрэацыйная, санітарна-гігіенічная і інш., таму маніторынг стану ўмоў іх развіцця забяспечвае аснову для прагназіравання наступстваў тэхнагеннага ўздзеяння на змяненне параметраў іх жыццядзейнасці. Акрамя таго, вывучэнне адаптацыйных рэакцый раслін да тэхнагенных умоў з’яўляецца адной з ключавых праблем геахіміі ландшафту. Па выніках эколага-геахімічнай ацэнкі ўмоў росту расліннасці на тэрыторыі г. Гомеля можна адзначыць тэхнагеннае забруджванне цяжкімі металамі глебаў прамысловых зон на захадзе і поўначы горада, якое мае кропкавы характар з адзінкавымі выпадкамі перавышэння ПДК/АДК, што можа прывесці да негатыўнага ўплыву на драўняную расліннасць. Ва ўсходняй і паўднёвай частках горада ўтрыманне доследных элементаў паніжана, пры гэтым месцамі расліны могуць адчуваць недахоп мiкрaэлементaў (Cu, Mn, Ni, Cr). Пры даследаванні ўтрымання фотасінтэтычных пігментаў у лісцях бярозы павіслай Betula pendula Roth., якая расце паблізу завода лiцця и нармалей і ТЭЦ-2, атрымана, што прадстаўнікі ўзроставай катэгорыі да 20 гадоў характарызаваліся тэндэнцыяй павышанай колькасці хларафіла і караціноідаў у параўнанні з групай пасля 30 гадоў у маі і верасні, тады як у ліпені адбывалася зніжэнне іх колькасці. Акрамя таго, прадстаўнікі групы да 20 гадоў характарызаваліся павышанай колькасцю пігментаў у маі ў параўнанні з вераснем, а групы пасля 30 гадоў, наадварот, у верасні ў параўнанні з маем. У цэлым у большасці варыянтаў назіралася больш нізкае ўтрыманне пігментаў фотасінтэзу ў параўнанні з кантрольнай тэрыторыяй у пробах, адабраных паблізу завода лiцця і нармалей. З улікам адсутнасці перавышэнняў цяжкіх металаў ПДК/АДК на дадзенай тэрыторыі можна меркаваць, што негатыўны ўплыў на стан расліннасці аказваюць выкіды ў атмасфернае паветра, якія змяшчаюць у сваім складзе такія лятучыя арганічныя злучэнні, як ксілолы і бутылацэтат.

КЛІМАТЫЧНЫЯ РЭСУРСЫ >

78-93 401
Анатацыя

На падставе сярэднясутачных дадзеных па колькасці ападкаў і прыземнай тэмпературы паветра, а таксама месячным значэнням колькасці ясных дзён і сярэдняга бала агульнай воблачнасці за перыяд 1961–2019 гг. ацэнены змяненні рэжыму ўвільгатнення тэрыторыі Беларусі і засушлівасці клімату. Разгледжваюцца прасторава-часавыя змяненні колькасці ападкаў за год і асобныя сезоны, экстрэмальнасць выпадзення ападкаў, ступені пакрыцця аблокамі і гідратэрмічнага каэфіцыенту па Г. Т. Селянінаву (ГТК). З дапамогай метаду сінгулярнага спектральнага аналізу даследавана структура часавых радоў значэнняў колькасці ападкаў, воблачнасці і ГТК за перыяд 1955–2019 гг. Выяўлена, што ва ўмовах сучаснага пацяплення клімату (1991–2019 гг.) сярэдняя колькасць ападкаў у Беларусі вырасла да 650 мм, што на 2–2,5 % вышэй, чым у папярэдні перыяд (1961–1990 гг.). Найбольшы прырост колькасці ападкаў быў адзначаны ў зімне-вясенні перыяд (прырост 8–10 %), а летам адбывалася змяншэнне колькасці ападкаў. Тэмпы прыросту колькасці ападкаў былі ў 5–6 разоў меньшыя за тэмпы павышэння сярэдняй тэмпературы. Экстрэмальнасць выпадзення ападкаў павялічылася; найбольшы прырост быў уласцівы колькасці выпадкаў моцных ліўняў у 1991–2019 гг. (колькасці дзён з ападкамі больш за 10 і 20 мм/дзень). Перыяд 1991–2019 гг. таксама характарызаваўся павялічваннем ступені пакрыцця аблокамі, якое найбольш выразна ілюструе змяншэнне колькасці ясных дзён. Змяненні значэнняў ГТК паказваюць, што ўзмацненне засушлівасці клімату назіраецца на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Сярэдняе значэнне ГТК за перыяд 1991–2019 гг. склала 1,33, што на 0,11 меньш, чым для папярэдняга перыяду. На сёняшні дзень каля 1/3 тэрыторыі Беларусі, пераважна Палессе і сумежныя рэгіёны, характарызуюцца недастатковым увільгатненнем (сярэднія значэнні ГТК меньш за 1,3).

94-103 656
Анатацыя

Аналізiруюцца незвычайныя паводзіны прыземнага азону ў гарадах Беларусі ў красавіку 2019 г. Паводле назiранняў, у першай і трэцяй дэкадах месяца амплітуда сутачнага ходу азону была даволi высокая, але ў другой дэкадзе яна рэзка зменшылася. У якасці магчымых прычын разглядаюцца змяненне колькасцi аэразоляў, нестабiльныя метэаралагічныя ўмовы i ўзроўні антрапагеннага забруджвання паветра ў гарадах. Вынікі аналізу сведчаць пра тое, што асноўнай прычынай дзіўных паводзінаў прыземнага азону зʼявілася памяншэнне вертыкальнай устойлівасці атмасферы, якое прывяло да больш інтэнсіўнага рассейвання забруджванняў і зніжэння іх канцэнтрацый у прыземным паветры. Гэта, у сваю чаргу, паспрыяла запавольванню працэсаў генерацыі i разбурэння прыземнага азону.

104-114 322
Анатацыя

Прыведзены асаблівасцi сучасных змен клімату Беларускага Палесся за 1989–2018 гг. Дадзена ацэнка ўвільгатнення тэрыторыі Беларускага Палесся па асноўных крытэрыях: ападках, каэфіцыенту ўвільгатнення ГТК Селянінава, запасах вільгаці. Ацэнены запасы прадуктыўнай вільгаці ў пласце 0–20 см на пастаянных участках з рознымі па механічнаму саставу дзярнова-падзолістымi тыпамі глеб Беларускага Палесся па дадзеных пунктаў дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў. Паказана працягласць глебавых засух і паўтаральнасць гадоў з глебавай засухай па дэкадах і месяцах. Прыведзена дынаміка колькасці глебавых засух на тэрыторыі Беларускага Палесся.

ПРЫРОДАКАРЫСТАННЕ, ЭКОЛАГАБЯСПЕЧНЫЯ І РЭСУРСАЗБЕРАГАЛЬНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ >

115-124 3520
Анатацыя

Палімерныя адходы электроннага і электратэхнічнага абсталявання (ЭЭА), з’яўляючыся каштоўным другасным рэсурсам, патрабуюць асаблівага падыходу да звароту ў сувязі з магчымасцю ўтрымання ў іх браміраваных антыпірэнаў, уключаючы полібромдыфенілавыя эфіры (ПБДЭ). ПБДЭ адносяцца да стойкіх арганічных забруджвальнікаў (САЗ) і, у адпаведнасці з міжнароднымі абавязкамі, прынятымі на Стакгольмскай канвенцыі аб САЗ, неабходна выяўленне забруджаных адходаў і прадухіленне іх паўторнага выкарыстання. Прыведзены вынікі ацэнкі аб’ёмаў утварэння палімерных адходаў ЭЭА на тэрыторыі Беларусі з улікам тыпаў абсталявання, якое выкарыстоўваецца гарадскім і сельскім насельніцтвам. Агульны аб’ём утварэння палімерных адходаў ЭЭА па стане на 2018 г. ацэньваецца ў 9,3 тыс. т, з якіх прыкладна 2,3 тыс. т могуць утрымліваць ПБДЭ. Паказана, што каля 25 % агульнага іх аб’ёму прыпадае на долю г. Мінска, 25 % – на долю буйных гарадоў. На большай частцы тэрыторыі Беларусі (у 67 % адміністрацыйных раёнаў) аб’ёмы ўтварэння адносна невялікія і знаходзяцца ў дыяпазоне ад 10 да 50 т; іх уклад складае 18,3 %. Устаноўлена, што другаснай перапрацоўкай ахоплена ў сярэднім 23 % утвораных адходаў пластыку ЭЭА з дыяпазонам па адміністрацыйных абласцях ад 10 % (у Гродзенскай) да 31 % (у Гомельскай). Неабходна нарматыўнае тэхнічнае забеспячэнне рэгулявання абыходжання з палімернымі адходамі ЭЭА для прадухілення цыркуляцыі небяспечных рэчываў з прычыны іх паўторнага выкарыстання.

125-134 212
Анатацыя

Для выканання абавязкаў Рэспублікі Беларусь па Рамачнай канвенцыі аб змяненні клімату ААН неабходна штогод праводзіць інвентарызацыю выкідаў з крыніц і абсорбцыі паглынальнікамі парніковых газаў, якасць якой павінна пастаянна павышацца. Распрацаваны нацыянальны каэфіцыент выкідаў CO2 ад стацыянарнага спальвання прыроднага газу, які дазваляе перайсці на метадалогію ўзроўню 2. Пераход на метадалогію ўзроўню 2 і выкарыстанне нацыянальнага каэфіцыента выкідаў CO2 ад стацыянарнага спальвання прыроднага газу спрыяе павышэнню дакладнасці разлікаў выкідаў парнiковых газаў, зніжэння нявызначанасцi і ўзроўню агульнанацыянальных выкідаў у адносінах да базавага года.

ПРЫРОДАКАРЫСТАННЕ – КІРАВАННЕ І ЭКАНОМІКА >

135-146 212
Анатацыя
Прадстаўлена адаптаваная аўтарам методыка Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (далей – НДЭІ Мінэканомікі) па выяўленні адстаючых па ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў краіны, якая ўжываецца для мэт ацэнкі канкурэнтаздольнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (далей – АТА) ўзроўню рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і г. Мінска. Аўтарам быў пашыраны ў параўнанні з базавай методыкай пералік доследных паказчыкаў для больш комплекснай рэпрэзентатыўнай ацэнкі канкурэнтных пераваг разгледжаных рэгіёнаў. Прадстаўленыя вынікі апрабацыі аўтарскай методыкі, у якой доследныя рэгіёны Беларусі былі праранжыраваныя па выніках ідэнтыфікацыі ўзроўню іх канкурэнтаздольнасці з выяўленнем іх ключавых праблем, распрацавана сістэма мер, накіраваная на пераадоленне фактараў, мінімізуючых развіццё эканомікі ў праблемных рэгіёнах, для дасягнення імі сярэдняга рэспубліканскага ўзроўню.


Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1810-9810 (Print)