Preview

Прыродныя рэсурсы

Пашыраны пошук
№ 2 (2023)
Паглядзець ці загрузіць увесь выпуск PDF (Russian)

КЛІМАТЫЧНЫЯ РЭСУРСЫ 

5-11 93
Анатацыя

Аналізуецца якасць зробленага раней прагнозу стану азонавага пласта над рознымі рэгіёнамі Паўночнага паўшар’я з улікам назіранняў у апошнія гады. Прагноз быў атрыманы з выкарыстаннем канцэпцыі дынамічнай кліматычнай нормы і мадэлі квадратычнага шматгадовага трэнду агульнага зместу азону па дадзеных спадарожнікавых назіранняў за 1978–2017 гг. Прагнозныя значэнні шматгадовага трэнду агульнага зместу азону (АЗА) параўноўваюцца з вынікамі разліку трэнду па дадзеных за перыяд, які ўключае і вобласць прагнозу. Пры гэтым была выкарыстана ўдасканаленая мадэль трэнду ў выглядзе палінома трэцяй ступені, больш адпаведная чаканым паводзінам страта­ сфернага азону. Шматгадовыя трэнды ў рамках абедзвюх мадэляў амаль супадаюць у межах раней выкарыстанага перыяду, аднак прагноз на перыяд 2018–2022 гг. не ва ўсіх выпадках апраўдаўся. Аналізуюцца прычыны неадпаведнасці і магчымыя шляхі яго ўдасканалення.

12-21 205
Анатацыя

На падставе дадзеных вызначэнняў вільготнасці глебы дадзена аценка запасаў прадукцыйнай вільгаці ў слоі глебы 0–20 см на пастаянных участках пунктаў дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў з рознымі па механічным складзе глебамі, а таксама ў сярэднім па адміністрацыйных абласцях. Ацэнена працягласць глебавых засух і паўтаральнасць гадоў з глебавай засухай па месяцах на тэрыторыі Беларусі. Адзначана цыклічнасць зменаў плошчы ахопленых глебавай засухай тэрыторый па адміністрацыйных абласцях з перыядам іх максімальнага ахопу 9–12 гадоў; яна найбольш выражана ў паўднёва­ўсходняй частцы Беларусі.

ВОДНЫЯ РЭСУРСЫ 

22-28 132
Анатацыя

Праведзена маштабнае абследаванне крыніц Рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюцца не толькі паверхневымі воднымі аб’ектамі, патэнцыйна прыдатнымі ў якасці альтэрнатыўных нецэнтарылізаваных крыніц пітнога водазабеспячэння, але і элементам экалагічнай бяспекі краіны. Узрастаючая антрапагенная нагрузка на экалагічную сферу, у тым ліку і на водныя рэсурсы, спусташэнне, радыеактыўнае, хімічнае і біялагічнае забруджванне вод – асноўныя патэнцыяльныя або рэальна існуючыя пагрозы нацыянальнай бяспекі. Нягледзячы на дастаткова вялікія запасы прэснай пітной вады ў рэспубліцы, гэта вычарпальны рэсурс, і пры няправільным кіраванні ён схільны да пагрозы спусташэння. У ходзе даследавання пацверджана наяўнасць на мясцовасці 1 183 крыніц, 95 % якіх маюць дэбіт 0,01–0,1 л/с, што дазваляе забяспечыць сутачную патрэбу ў пітной вадзе 4 л на чалавека, пры ўмове прыдатнасці 75 % верыфікаваных крыніц.

БІЯЛАГІЧНЫЯ РЭСУРСЫ 

29-35 114
Анатацыя

Прыводзяцца вынікі даследавання трэматод, якія развіваюцца з удзелам гастрапод Lithoglyphus naticoides. Абследавана 7 414 экзэмпляраў L. naticoides з рэк Прыпяць і Днепр на тэрыторыі Беларусі за 2021–2022 гг. Зарэгістравана 12 відаў трэматод класа Trematoda, з якіх 11 відаў адносяцца да падкласа Digenea і адзін від да падкласа Aspidogastrea. Від Aspidogaster conchicola ўпершыню адзначаецца ў гастрапод L. naticoides. Для гэтага віду трэматод характэрна паразітаванне ў двухстворкавых малюсках, а гастраподы L. naticoides з’яўляюцца выпадковым гаспадаром. Сярэдняе значэнне заражанасці гастрапод трэматодамі за два гады даследаванняў у абедзвюх рэках склала 27,02 %. Найбольш часта рэгістраваліся трэматоды комплексу відаў роду Apophallus і вiд Sanguinicola volgensis, заражанасць імі склала 13,44 і 7,06 % адпаведна.

36-44 175
Анатацыя

Разглядаюцца магчымасці і перспектывы для ўкаранення сістэмы адзінак кіравання для папуляцый дзікіх жывёл на падставе іх папуляцыйнай структуры і паходжання, якія ўстанаўліваюцца малекулярна­генетычнымі метадамі, на прыкладзе высакароднага аленя Cervus elaphus. Прыводзяцца аргументы і перавагі выкарыстання адзінак кіравання як сродкі для ажыццяўлення адаптыўнага кіравання папуляцыямі рэсурсных, ахоўных і інвазіўных відаў, а таксама называюцца перашкоды для ўкаранення гэтай сістэмы. Выносіцца заключэнне аб недастатковасці існуючага масіва малекулярна­генетычных дадзеных для вылучэння адзінак кіравання на падставе малекулярна­генетычных метадаў. Адзначаюцца перспектыўныя напрамкі даследавання ў рамках пазначанай праблематыкі.

45-50 96
Анатацыя

Праведзены метагенетычны (коды доступу ў NCBI GenBank PRJNA887 247, PRJNA8 875 562, PRJNA892121) аналіз мікабіёмаў каранёвых канчаткаў сажанцаў журавін буйнаплодных, якія культывіруюцца на выпрацаваных тарфяніках. Ідэнтыфікавана 255 генатыпічных варыянтаў грыбоў. Сярод дамінуючых груп мікраміцэтаў адзначаны Sebacina spp., Oidiodendron maius, Rhizoscyphus spp. і некультывіруемыя грыбы. Па выніках мікраскапічнага аналізу каранёвых канчаткаў адзначана асаблівасць, звязаная з развіццём унутрыклеткавай несептаванай міцэліяльнай сеткі са шматлікімі ўздуццямі, утворанымі меркавана эндафітнымі грыбамі.

51-56 78
Анатацыя

Вывучаны таксанамічны склад і колькасныя паказчыкі прэснаводных фітапланктону і заапланктону ў раёне Беларускай антарктычнай станцыі «Гара Вячэрняя» (БАС). У двух падлёдных антарктычных азёрах каля БАС было выяўлена 60 відаў фітапланктону. Для іх характэрна нізкая колькасць і біямаса. Дамінантнымі па колькасці і біямасе былі аддзелы Bacillariophyta і Cyanophyta. Перавага аддзела Cyanophyta звязана з вялікай колькасцю біягенных элементаў у азёрах. Відавы склад заапланктону бедны і прадстаўлены 5 відамі калаўротак, а таксама нявызначаных да віду асобін падкласа Bdelloidea. Выяўлена невялікая розніца ў таксанамічнай структуры заапланктону даследаваных азёр.

57-52 74
Анатацыя

Выяўлена 45 ніжэйшых вызначаных таксонаў (НВТ), якія адносяцца да трох тыпаў прадстаўнікоў макразаабентаса: Mollusca – 15; Annelida – 3 і Arthropoda – 27, якія жывуць у р. Мухавец. Сярод калектаваных водных беспазваночных жывёл у р. Мухавец упершыню былі адзначаны 18 відаў. Выяўлены відавы склад адпавядаў сезону даследаванняў (кастрычнік), быў прадстаўлены досыць традыцыйным наборам відаў, характэрных для рэк Беларусі, і змяняўся ў межах ад 18 НВТ (40,0 % ад усіх калектаваных жывёл) да 31 (68,9 %). Значэнне паказчыка колькасці макразаабентасных арганізмаў змянялася ў межах ад 503 (41,9 % ад усіх калектаваных жывёл) да 107 экзэмпляраў (9,10 %) . Сярод выяўленых жывёл адзначаны інвазіўны від маллюскаў – Lithoglyphus naticoides (Pfeiffer, 1828), а таксама вельмі рэдкі від для Беларусі, знойдзены толькі другі раз, – калеаптэра (верцячка) Aulongyrus concinus (Klug, 1834). У даследаваных біятопах р. Мухавец таксама выяўлены віды, якiя ахоўваюцца ў шэрагу краін Заходняй Еўропы.

63-72 84
Анатацыя

Прыводзяцца звесткі аб вiдавым складзе лішайнікаў і блізкароднасных грыбоў пойменных і плакорных дубраў падзоны шыракаліста-хваёвых лясоў Беларусі. Ліхенабiёта дубраў падзоны шыракаліста-хваёвых лясоў прадстаўлена 191 вiдам: 178 відаў лішайнікаў, сем нелiхенiзаваных грыбоў: Chaenothecopsis pusilla, C. rubescens, Microcalicium disseminatum, Mycocalicium subtile, Sarea difformis, S. resinae і Stenocybe pullatula, шэсць лiхенaфiльных грыбоў: Abrothallus parmotrematis, Chaenothecopsis epithallina, Clypeococcum hypocenomycis, Sphinctrina turbinata, Stigmidium microspilum і Xanthoriicola physciae. Указаны субстратная і фітацэнатычная прымеркаванасці відаў, прыводзяцца новыя месцы вырастання ахоўных відаў лішайнікаў: Calicium adspersum, Cetrelia olivetorum, Chaenotheca chlorella, Hypotrachyna revoluta, Lobaria pulmonaria і Parmotrema stuppeum.

ПРЫРОДАКАРЫСТАННЕ, ЭКОЛАГАБЯСПЕЧНЫЯ І РЭСУРСАЗБЕРАГАЛЬНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ 

73-77 94
Анатацыя

Разглядаюцца асаблівасці інфармацыйнага забеспячэння нарміравання скіду сцёкавых вод у паверхневыя водныя аб’екты. Вызначаны пералік зыходных дадзеных, якія ў найбольшай ступені ўплываюць на значэнне нарміруемых паказчыкаў якасці сцёкавых вод (дапушчальных канцэнтрацый). Да іх адносяцца дадзеныя аб фонавых канцэнтрацыях забруджвальных рэчываў у прыродных водных аб’ектах і дадзеныя аб эканамічных затратах на ачышчальныя збудаванні ў залежнасці ад дасягаемай ступені ачысткі сцёкавых вод. Унесены прапановы аб удакладненні гэтых зыходных дадзеных і ўдасканаленні разлікаў па вызначэнні дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў на выпусках сцёкавых вод.

ГЛЕБАВА­-ЗЯМЕЛЬНЫЯ РЭСУРСЫ 

78-85 102
Анатацыя

Праведзены аналіз марфаметрыі (даўжыня і крутасць) схілаў ворных і лугавых зямель па адміністрацыйных раёнах і абласцях Беларусі. Паказана, што на сельскагаспадарчых землях пераважаюць схілы крутасцю 1–3°, якія займаюць 39,5 % з ваганнямі па абласцях ад 31,8 да 48,2 %. Схілы з крутасцю > 10° складаюць па рэспубліцы 2,4 % ад агульнай плошчы зямель. Найбольш схільныя да эразійных працэсаў апрацаваныя землі, размешчаныя на схілах крутасцю 5° і вышэй. Высокая ўдзельная вага ворных зямель на такіх схілах у Пастаўскім, Браслаўскім, Мазырскім і Гарадоцкім раёнах. Каля 55 % ворных і 82 % лугавых зямель размешчана на схілах даўжынёй больш за 500 м. Плошчы ворных і лугавых зямель на кароткіх схілах (< 100 м) займаюць адпаведна 13,2 і 5,5 %. Як правіла, кароткія схілы адрозніваюцца большай крутасцю.

КРАТКИЕ СООБЩЕНИЯ 

86-88 105
Анатацыя

Прадстаўлены новыя звесткі аб знаходках Oecanthus pellucens (Scopoli, 1763) і Myrmeleotettix antennatus (Fieber, 1853) на паўднёвым усходзе Беларусі. У цяперашні час у Гомельскай вобласці налічваецца 5 месцазнаходжанняў Oe. pellucens і 3 – M. antennatus.



Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1810-9810 (Print)