№ 2 (2018)
Паглядзець ці загрузіць увесь выпуск
PDF (Russian)
ГЛЕБАВА-ЗЯМЕЛЬНЫЯ РЭСУРСЫ
5-13 184
Анатацыя
На аснове аналізу дынамікі паказчыкаў вегетацыйнага індэкса NDVI за перыяд з 1985 па 2017 г. выяўлены тэндэнцыі змены біяпрадуктыўнасці аграландшафтаў Брэсцкага Палесся. Устойлівае выкарыстанне астраўных лясоў аграландшафтаў Брэсцкага Палесся павінна грунтавацца, у першую чаргу, на іх экалагічных функцыях. Выяўлены станоўчы ўплыў астраўных лясоў на эфектыўнасць землекарыстання ў аграландшафтаў, які праяўляецца большымі (прыкладна на 10 %) паказчыкамі індэкса NDVI сельска-гаспадарчых угоддзяў, якія ўключаюць астраўныя лясы, у параўнанні з аграландшафтамі без астраўных лясоў.
ВОДНЫЯ РЭСУРСЫ
14-21 143
Анатацыя
Паказана роля гідратэхнічных збудаванняў (шлюзаў-рэгулятараў) у зніжэнні колькасці ўзважаных рэчываў і злучэнняў фосфару. Рэгламентаванне паступлення ўзважаных рэчываў па гідраграфічнай сетцы з выкарыстаннем гідратэхнічных збудаванняў заснавана на рэгуляванні транспартуючай здольнасці вадатока, з улікам фазы гідралагічнага сцеку і гідралагічнай буйнасці часціц. Вызначана зваротная прапарцыянальная залежнасць паміж дыяметрам ўзважаных часціц і транспартуючай здольнасцю вадатока (павелічэнне дыяметра часціц ад 0,005 да 0,05 мм выклікала памяншэнне транспартуючай здольнасці патока ў 10 разоў, павелічэнне да 0,1 мм – у 20 разоў, да 0,2 мм – 35,6 разы). Вызначаныя залежнасці даюць магчымасць рэгламентаваць работу гідратэхнічных збудаванняў па змяншэнні вынасу ўзважаных часціц у гідралагічную сетку шляхам змянення хуткаснай структуры патоку, што выражаецца ў зніжэнні хуткасці цячэння. Найбольш прымальнымі гідратэхнічнымі рэгулюючымі збудаваннямі, якія забяспечваюць зніжэнне вынасу ўзважаных рэчываў з меліяраваных тэрыторый, з’яўляюцца шлюзы- і трубырэгулятары, шандоры, паўзапруды. На падставе атрыманых дадзеных распрацаваны ТКП 17.06-07.
22-43 4550
Анатацыя
У цяперашні час асноўнай крыніцай водазабеспячэння на вытворчыя патрэбы аб’ектаў цеплаэнергетыкі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца паверхневыя воды. З-за высокіх патрабаванняў да паказчыка якасці вады для патрэб вытворчасці неад’емнай часткай асноўных вытворчых працэсаў на аб’ектах цеплаэнергетыкі становіцца водападрыхтоўка. Водападрыхтоўка, як сукупнасць працэсаў, на аб’ектах цеплаэнергетыкі можа ўключаць наступныя этапы: папярэдняя ачыстка, змякчэнне, абяссольванне, абеззаражванне. Схемы водападрыхтоўкі, якія прымяняюцца на аб’ектах цеплаэнергетыкі Рэспублікі Беларусь, распрацаваны ў 60–70-я гады мінулага стагоддзя, пры гэтым, як паказвае аналіз даследаванняў аб’ектаў цеплаэнергетыкі, Расійская Федэрацыя актыўна праводзіць мадэрнізацыю распрацаваных у СССР тэхналогій і схем водападрыхтоўкі з пераходам на больш сучасныя мембранныя тэхналогіі. Для выкарыстання ва ўмовах Рэспублікі Беларусь перадавых навукова-тэхнічных распрацовак у галіне водападрыхтоўкі аб’ектаў цеплаэнергетыкі актуальным становіцца пытанне аб аналізе існуючых метадаў, тэхналогій і схем водападрыхтоўкі, а таксама распрацоўка рэкамендацый па іх аптымізацыі з улікам эканамічных і экалагічных паказчыкаў з мэтай зніжэння ўздзеяння аб’ектаў цеплаэнергетыкі на навакольнае асяроддзе і атрыманне эканамічнай выгады ад выкарыстання сцёкавых вод водападрыхтоўкі ў тэхналагічных працэсах. У выніку падрыхтаваны эколага-эканамічны разлік-абгрунтаванне ўкаранення найлепшых даступных тэхнічных метадаў.
БІЯЛАГІЧНЫЯ РЭСУРСЫ
44-53 318
Анатацыя
Сучасная герпетофаўна Беларусі, пры параўнальна невысокім відавым багацці (13 відаў амфібій і 7 рэптылій), характарызуецца значнай экалагічнай і таксанамічнай разнастайнасцю (5 атрадаў, 11 сямействаў, 16 родаў). 20 % відаўаднесены да катэгорыі рэдкіх і ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (чаротавая жаба, грэбенчаты трытон, балотная чарапаха, звычайная мядзянка). Дзякуючы шырокаму дыяпазону займаных месцапражыванняў, высокай колькасці і біямасе папуляцый гэтыя групы храбетных жывёл выконваюць істотную, нярэдка выключную ролю ў структурнай арганізацыі і біяэнергетыцы прыродных экасістэм. Земнаводныя, якiя адрознiваюцца стадыйным развіццём, служаць злучным звяном паміж наземнымі і воднымі экасістэмамі. Найбольшае практычнае значэнне ў цяперашні час маюць віды, якія прадуцыруюць зоатаксiны, і выкарыстоўваюцца пры вытворчасці лекавых прэпаратаў. Камерцыйную цікавасць уяўляюць зялёныя жабы (сажалкавая, ядомая і азёрная), якiх традыцыйна выкарыстоўваюць у ежу ў рэгіёнах Паўднёвай і Цэнтральнай Еўропы. Прыведзены вынікі ацэнкі колькасці i прамысловага патэнцыялу рэгіянальных папуляцый трох таксічных прадстаўнікоў герпетафаўны – звычайнай гадзюкі, шэрай жабы і чырвонабрухай жарлянкi.
54-68 199
Анатацыя
У артыкуле прыводзяцца вынікі палеаiхтыялагiчнага вывучэння парод рэчыцкага гарызонту, якiя былi ўскрытыя свідравінай Уваравiчы 94 у межах Урыцкага блока Гомельскай структурнай перамычкі. Усталяваны комплекс хрыбетных у гэтай свідравіне супастаўляецца з iхтыякомплексамi таго ж самага ўзросту сумежных тэрыторый УсходнеЕўрапейскай платформы. Хрыбетныя ў комплексе прадстаўлены гетэрастракамi, акантодамi, плакадэрмамi і касцявымі рыбамі. Атрыманыя дадзеныя па іхтыяфаўне рэчыцкага гарызонту некалькі дапаўняюць інфармацыю аб яе геаграфічным распаўсюджаннi і сістэматычным складзе ў межах рэспублікі. За стратыграфічную аснову расчлянення верхнедэвонскiх адкладаў у даследуемым раене прынятая стратыграфічная схема дэвонскіх адкладаў Беларусі 2010 г.
69-78 203
Анатацыя
На падставе аналізу распаўсюджанасці 9 чужародных відаў амфіпод (Amphipoda) у вадацёках на тэрыторыі Беларусі за перыяд з 2007 па 2017 г. устаноўлены хуткасці распаўсюджвання, якія магчыма выкарыстоўваць для прагнастычных мэтаў. Прыведзеныя хуткасці адрозніваюцца як паміж відамі і ў розных рэках, так і ад літаратурных звестак, што тлумачыцца ўплывам на працэс рассялення біятычных асаблівасцей гэтых відаў, фактараў асяроддзя пражывання і спосабу рассялення. Па шматгадовых дадзеных і атрыманых хуткасцях распаўсюджвання чужародных відаў рознаногіх ракападобных на тэрыторыі Беларусі разгледжаны магчымыя шляхі іх рассялення па асноўных рэках: Сож, Днепр, Бярэзіна, Свіслач, Пціч, Убарць, Нёман, Ясельда і Мухавец. На падставе сустракаемасці чужародных відаў амфіпод ў суседніх дзяржавах, разгледжаны патэнцыяльныя агрэсары, якія могуць пранікнуць у агляднай будучыні, з прычыны таго што іх арэалы знаходзяцца паблізу граніц нашай дзяржавы ці ёсць іншыя прычыны, якія спрыяюць іх пранікненню. Устаноўлены асноўныя напрамкі і рэкі, па якіх будзе адбывацца ўсяленне новых чужародных відаў амфіпод: Заходняя Дзвіна, Днепр, Сож, Прыпяць, Нёман і Вілія.
КЛІМАТЫЧНЫЯ РЭСУРСЫ
79-87 228
Анатацыя
Антрапагеннае забруджванне гарадскога паветра з’яўляецца сур’ёзнай праблемай для многіх краін. Безумоўна,галоўнай роляй у прадухіленні забруджвання атмасферы з’яўляецца скарачэнне шкодных выкідаў. Аднак немалаважны ўплыў на ўтрыманне забруджвальных рэчываў у гарадскім паветры аказваюць таксама і метэаралагічныя ўмовы. Гэта ў першую чаргу вецер, які спрыяе вынасу забруджванняў ад іх крыніц, і вертыкальная ўстойлівасць атмасферы, якая вызначае эфектыўнасць перамешвання атмасферы ў вертыкальным кірунку, які спрыяе памяншэнню канцэнтрацый забруджванняў у прыземным слоі.
З выкарыстаннем дадзеных маніторынгу Гідраметэацэнтра выяўлены істотныя асаблівасці ўплыву метэаўмоў на якасць паветра ў гарадах Беларусі. Устаноўлена, што на працягу сутак найбольшыя канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў часцей за ўсё рэгіструюцца ў ранішні і вячэрні час і значна радзей днём. Ранішняе павышэнне не залежыць ад сезону і адбываецца ў адзін і той жа час, а вячэрні пік частаты павышаных канцэнтрацый рухаецца на больш позні час сутак пры пераходзе ад зімы да лета.
Сутачны ход вертыкальнай устойлівасці атмасферы над гарадамі Беларусі паказвае ў сярэднім неістотныя адрозненні па ўсёй тэрыторыі краіны: устойлівасць паўсюдна максімальная ў начны час, мінімальная – пасляпаўдзённы і паступова павялічваецца ад лета да зімы. Сутачны ход кліматычнай нормы хуткасці ветру праяўляе асаблівасці, падобныя да паводзін максімумаў канцэнтрацый забруджвальных рэчываў: увечары зніжэнне хуткасці ветру таксама рухаецца па часе сутак у залежнасці ад сезону, а ранішняе павышэнне – пастаяннае ў часе і не залежыць ад сезону.
Аднак вызначальны ўплыў на з’яўленне ранішняга і вячэрняга максімумаў забруджвання гарадскога паветра аказвае інтэнсіфікацыя руху транспарту ў светлыя часы сутак. Метэаралагічныя фактары нясуць істотную ролю ў фарміраванні гэтых максімумаў, але усё ж не галоўную.
З выкарыстаннем дадзеных маніторынгу Гідраметэацэнтра выяўлены істотныя асаблівасці ўплыву метэаўмоў на якасць паветра ў гарадах Беларусі. Устаноўлена, што на працягу сутак найбольшыя канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў часцей за ўсё рэгіструюцца ў ранішні і вячэрні час і значна радзей днём. Ранішняе павышэнне не залежыць ад сезону і адбываецца ў адзін і той жа час, а вячэрні пік частаты павышаных канцэнтрацый рухаецца на больш позні час сутак пры пераходзе ад зімы да лета.
Сутачны ход вертыкальнай устойлівасці атмасферы над гарадамі Беларусі паказвае ў сярэднім неістотныя адрозненні па ўсёй тэрыторыі краіны: устойлівасць паўсюдна максімальная ў начны час, мінімальная – пасляпаўдзённы і паступова павялічваецца ад лета да зімы. Сутачны ход кліматычнай нормы хуткасці ветру праяўляе асаблівасці, падобныя да паводзін максімумаў канцэнтрацый забруджвальных рэчываў: увечары зніжэнне хуткасці ветру таксама рухаецца па часе сутак у залежнасці ад сезону, а ранішняе павышэнне – пастаяннае ў часе і не залежыць ад сезону.
Аднак вызначальны ўплыў на з’яўленне ранішняга і вячэрняга максімумаў забруджвання гарадскога паветра аказвае інтэнсіфікацыя руху транспарту ў светлыя часы сутак. Метэаралагічныя фактары нясуць істотную ролю ў фарміраванні гэтых максімумаў, але усё ж не галоўную.
88-101 1955
Анатацыя
Наступствы змены клімату (цеплыя зімы, ранняе наступленне вясновых працэсаў, павелічэнне працягласці і цеплазабеспячэння вегетацыйнага перыяду, павелічэнне паўтаральнасці засух, хваляў цяпла, высокіх тэмператур паветра і інш.) фарміруюць новыя кліматычныя ўмовы тэрыторый і аказваюць істотны ўплыў на залежныя ад надвор’я сектары эканомікі. Прадстаўлены асноўныя вынікі навукова-даследчай работы «Ацэнка агракліматычных рэсурсаў і новае агракліматычныя раянаванне тэрыторыі Беларусі з улікам змянення клімату», выкананай у 2016–2017 гг. у рамках задання 1.06 «Ацэнка ўплыву урбанізацыі і меліярацыі на кліматычныя, водныя, зямельныя і лясныя рэсурсы Беларусі» мерапрыемстваў падпраграмы 1 «Прыродныя рэсурсы і экалагічная бяспека» Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2016–2020 гг. «Прыродакарыстанне і экалогія». Удакладнены межы агракліматычных абласцей на тэрыторыі Беларусі за самы працяглы перыяд пацяплення (1989–2015 гг.) і пабудавана новая ўдакладненая карта межаў агракліматычных абласцей. Прадстаўлены значэнні найбольш значных кліматычных паказчыкаў агракліматычных абласцей (па цепла- і вільгацезабяспечанасцю, умовам перазімоўкі), разлічаных за перыяд 1989–2015 гг., па дадзеных пунктаў Дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў. На падставе разлічаных кліматычных паказчыкаў выканана апісанне агракліматычных абласцей і ўмоў росту сельскагаспадарчых культур на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Атрыманыя вынікі паказваюць істотнае змяненне агракліматычных характарыстык і неабходнасць планавання ўнясення змяненняў у тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур, а таксама неабходнасць новага агракліматычнага раянавання тэрыторыі Беларусі ва ўмовах сучаснага змянення клімату. Атрыманыя вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны ў пагодазалежных галінах эканомікі, у першую чаргу Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання і Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь пры планаванні і прыняцці кіраўнічых рашэнняў з улікам змены кліматычных і агракліматычных рэсурсаў, а таксама ў вышэйшых навучальных установах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пры падрыхтоўцы праграм, вучэбных дапаможнікаў, інфармацыйных матэрыялаў, звязаных з ацэнкай кліматычных і агракліматычных рэсурсаў у сучасных умовах.
102-111 187
Анатацыя
З выкарыстаннем дадзеных спадарожнікавых назіранняў за перыяд 1978–2017 гг. вызначаны дынамічныя кліматычныя нормы і шматгадовыя трэнды агульнай колькасці азону ў сярэдніх шыротах Паўночнага паўшар’я (30 – 60°N). Паказана, як на працягу перыяду назіранняў змяняўся гадавы ход агульнай колькасцi азону над рознымі рэгіёнамі. Абмяркоўваецца спецыфіка змены стану азонасферы ў залежнасці ад шыраты і даўгаты. Паўсюдна адзначаецца павелічэнне агульнай колькасцi азону ў зімовы перыяд, павелічэнне вясной (за выключэннем паўночных шырот Еўропы ды Азіі) і няспыннае зніжэнне ўлетку (за выключэннем паўночных шырот Амерыкі) на працягу апошніх 17 гадоў. Прыведзены шматгадовыя трэнды агульнай колькасці азону ў розных рэгіёнах і ў шыротных зонах 30 – 40°N, 40 – 50°N, 50 – 60°N у залежнасці ад сезону.
ПРЫРОДАКАРЫСТАННЕ, ЭКОЛАГАБЯСПЕЧНЫЯ І РЭСУРСАЗБЕРАГАЛЬНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ
112-127 193
Анатацыя
Ў артыкуле пададзены вынікі выкарыстання ГIСтэхналогій для ідэнтыфікацыі геаграфіі размяшчэння абмяжавальных фактараў для кантактных, некантактавых і прамысловых відаў турысцкарэкрэацыйнага выкарыстання 303 участкаў 125 рэк Беларусі. У выніку ў межах даследаваных рэк па колькасці абмяжавальных фактараў, лідзіруюць кантактныя выгляды турысцкарэкрэацыйнага выкарыстання ў складзе катання на водных лыжах (да 6 фактараў), купання і падводнага плавання (да 5 фактараў). На другім месцы па ліку абмежавальных фактараў знаходзяцца бескантактавыя віды турызму, у структуры якіх максімум выяўлены для катання на яхтах (да 5 фактараў), а мінімум – для веславання на лодках (да 3). Мінімальныя значэнні абмяжавальных фактараў выяўлены для прамысловых выглядаў адпачынку ў складзе аматарскага палявання (да 3 фактараў) і для аматарскага рыбалоўства (да 2 фактараў).
128-136 210
Анатацыя
Паказана магчымасць зніжэння ўздзеяння гальванічнай вытворчасці на навакольнае асяроддзе за кошт перапрацоўкі адпрацаваных электралітаў цынкавання. Праведзены аналіз існуючых спосабаў абыходжання з адпрацаванымі электралітамі цынкавання гальванічнай вытворчасці, якія дазваляюць забяспечыць зніжэнне паступлення цяжкіх металаў у навакольнае асяроддзе. Прадстаўлены вынікі, якія пацвярджаюць магчымасць перапрацоўкі адпрацаваных электралітаў цынкавання з атрыманнем пігментаў. Вывучана асаджэнне іенаў цынку з адпрацаваных электралітаў цынкавання фасфатам натрыю ў прысутнасці прымешак блескаўтваральнiкаў і злучэнняў жалеза, якія найбольш часта ўтрымліваюцца ў адпрацаваных электралітах з прычыны іх забруджвання ў працэсе эксплуатацыі.
ISSN 1810-9810 (Print)