Preview

Прыродныя рэсурсы

Пашыраны пошук
№ 2 (2019)
Паглядзець ці загрузіць увесь выпуск PDF (Russian)

ГЛЕБАВА­-ЗЯМЕЛЬНЫЯ РЭСУРСЫ 

5-14 297
Анатацыя
Праведзена тэрытарыяльная ацэнка патэнцыйнай здольнасці глеб да самаачышчэння ад нафты і нафтапрадуктаў з улікам асноўных прыродных фактараў, якія ўплываюць на фізіка-хімічнае, біялагічнае раскладанне і механічнае рассейванне забруджвальных рэчываў. Ацэнка выканана з выкарыстаннем ГІС-тэхналогій. Выкладзена методыка пабудовы і прадстаўлены наступныя карты: групоўка глеб па іх адноснай сарбцыйнай здольнасці да акумуляцыі вуглевадародаў унутры глебавага профілю; групоўка глеб па адноснай здольнасці да вынасу нафтапрадуктаў за межы глебавага профілю, што падсумоўвае карта дыферэнцыяцыі тэрыторыі Беларусі па здольнасці глеб да механічнага рассейвання нафтапрадуктаў і выніковая карта па патэнцыйнай здольнасці глеб Беларусі да самаачышчэння ад нафтапрадуктаў. Паказана, што для глеб Беларусі асноўным фактарам у працэсе самаачышчэння ад забруджвання нафтапрадуктамі з’яўляецца іх біялагічная дэградацыя. Нізкай патэнцыйнай здольнасцю да самаачышчэння валодаюць глебы заходняй часткі рэспублікі, у межах цэнтральнай часткі Палесся і на поўначы краіны.
15-22 218
Анатацыя
Аснову прапанаванага ранжыравання складае інфармацыя аб функцыянальным статусе горада, яго ландшафтнай прыналежнасцi і грануламетрычным складзе глеб, якія вызначаюць эколага-хімічны стан глебавага покрыва ў межах гарадской тэрыторыі. Дадзенае ранжыраванне дазваляе ацэньваць урбанiзаваныя тэрыторыі па іх здольнасці супрацьстаяць тэхнагенным нагрузкам.

ВОДНЫЯ РЭСУРСЫ 

23-33 257
Анатацыя

Мясцовасць гары Сабалан выбрана ў якасцi найлепшага аб’екту для вывучэння геатэрмальнай актыўнасцi ў паўночна-заходнiм Iране. Пачынаючы з апошняга эпiзоду вулканiчнай дзейнасцi ў плiа-чацвярцічны час, праявы гарачых крынiц вады i пару на зямной паверхнi сведчаць аб геатэрмальнай актыўнасцi ўздоўж схiлаў гары Сабалан. Гарачыя флюiды, якiя цыркулiруюць у гэтым геатэрмальным полi, утрымлiваюць галоўным чынам анiёны HCO3i Cl; аднак ўтрыманне SO42– у асобных пробах вады параўнальна высокае, што сведчыць аб сульфатных якасцях гэтых флюiдаў. Даследаваннi з выкарстаннем геатэрмометраў адзначаюць, што тэмпература ў калектары ацэньваецца прыкладна ў 150 °С на вывучаемай плошчы. Ў гэтай сувязi геатэрмальная сiстэма ўсходняй часткi гары была вызначана як высокатэрмальная. Гарачыя крынiцы на плошчы Сарэйн (Sarein) утрымлiваюць максiмальную колькасць Na+. Найвялiкшае ўтрыманне Ca2+ адзначана на плошчах Сардабех (Sardabeh) i Еддзiболуг (Yeddiboloug). Максимальнае ўтрыманне для K i Mg – 40 i 20 мг/дм3 адпаведна. Дадзеныя па канцэнтрацыi крэмнязёму ў водным растворы могуць быць выкарыстаны ў якасцi геатэрмометра. Трэшчынаватасць стварае другасную прапушчальнасць i садзейнiчае выхаду высокатэмпературных геатэрмальных флюiдаў.

БІЯЛАГІЧНЫЯ РЭСУРСЫ 

34-45 184
Анатацыя
Упершыню прыводзяцца звесткі аб знаходцы ў чацвярцічных адкладах на тэрыторыі Беларусі перакладзеных рэшткаў (лусак і тэсэр) сiлурыйскiх хрыбетных. Даецца поўны сiстэматычны агляд i кароткiя апiсаннi таксонаў бясскiвiчных i рыб з указаннем матэрыялу, характару захаванасці, месцазнаходжання i геаграфічнага распаўсюджвання, а таксама выказваецца меркаванне адносна ўзросту пароды, якая ўмяшчае рэшткi iхтыяфаўны, i тыпу яе перакладу.
46-53 284
Анатацыя
Усталяваны відавы склад заабентасу ў азёрах Паўночны Волас і Паўднёвы Волас, якія ўваходзяць у склад Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры». Зарэгістравана 39 відаў і формаў, якія адносяцца да 3 тыпаў: членістаногія, кольчатыя чэрві і малюскі. Найбольш сустракаемыя ў абодвух азёрах былі лічынкі хіранамід. Лік таксонаў вышэйшы
у возеры Паўднёвы Волас, якое мае вялікую празрыстасць і высокае ўтрыманне кіслароду ў гіпалімніёне. Нягледзячы на наяўнае злучэнне паміж азёрамі бентафаўна супадае толькі на 39,5 %. У складзе заабентасу воз. Паўднёвы Волас зарэгістравана 2 віды рэліктавых ракападобных: бакаплаў Палласа і пантапарэя, а ў воз. Паўночны Волас сустракаецца толькі адзін рэліктавы від (бакаплаў Палласа). Агульная колькасць відаў і склад заабентасу змяняецца з глыбінёй, у абодвух азёрах ідзе рост разнастайнасці ад літаралі да зоны тэмпературнага скачка, дзе назіраецца максімум. У прафундалі воз. Паўночны Волас ідзе паступовае збядненне фаўны, што, верагодна, абумоўлена недахопам кіслароду, а ў воз. Паўднёвы Волас пры спрыяльным кіслародным рэжыме да максімальных глыбіняў колькасць насяляемых відаў узрастае.
54-63 329
Анатацыя
У артыкуле паведамляецца пра 14 новых відаў вадзяных кляшчоў для фаўны Беларусі: Acercopsis pistillifer, Arrenurus berolinensis, Arrenurus latus, Arrenurus perforatus, Arrenurus tricuspidator, Barbaxonella angulata, Eylais rimosa,Hydrodroma pilosa, Limnesia curvipalpis, Limnesia undulatoides, Mideopsis roztoczensis, Mixobates processifer, Parathyas pachystoma і Piona laminata. У пераліку прыводзяцца звесткі аб 185 відах, адзначаных у Беларусі.
64-71 196
Анатацыя
Рака Сцвіга ўяўляе сабой унікальны водны аб’ект, паколькі з’яўляецца асноўнай воднай артэрыяй заказніка рэспубліканскага значэння «Альманскія балоты». Выяўлены 72 віды гідрабіёнтаў, якія адносяцца да 3 тыпаў водных бесхрыбетных жывёл: Mollusca – 11; Annelida – 2, Arthropoda – 59. Сярод выяўленых водных беспазваночных больш як трэць аказаліся новымі, і ўпершыню адзначаны не толькі для р. Сцвігі, але і ўвогуле для вадаёмаў заказніка «Альманскія балоты». Гэта паказвае, што фаўна водных бесхрыбетных, якая жыве на тэрыторыі заказніка «Альманскія балоты», застаецца ўсё яшчэ недастаткова вывучанай. Выяўлены відавы склад макразаабентаснага комплексу р. Сцвігі, якi прадстаўлены асноўнымі таксанамічнымi групамі водных бесхрыбетных жывёл, характэрны для рачных экасістэм Беларусі. Адзначана адносна высокая відавая разнастайнасць лічынак з атрадаў Plecoptera, Ephemeroptera і Trichoptera. Гэта паказвае ў цэлым на дастаткова высокую якасць вод у даследаваных створах р. Сцвігі. Сярод сабраных прадстаўнікоў макразаабентасу варта адзначыць знаходкi наступных рэдкіх відаў для Беларусі: лічынак вяснянак Isoptena serricornis (Pictet, 1841) і Taeniopteryx nebulosa (Linnaeus, 1758), а таксама чужароднага віду – малюска Ferrissia fragilis (Tryon, 1863).
72-81 160
Анатацыя
Вывучэнне ўплыву групы лятучых арганічных злучэнняў, прадстаўнікамі якіх з’яўляюцца некаторыя араматычныя рэчывы, на інтэнсіўнасць функцыянавання фотасінтэтычнага апарату раслін, з аднаго боку, з’яўляецца актуальным у мэтах параўнальнага аналізу ступені іх таксічнасці пры адзіночным і сумесным уздзеянні, з другога боку – малавывучаным пры параўнанні з уздзеяннем аксідаў азоту, вугляроду, серы, аміяку, серавадароду. У гэтай сувязі мэтай працы з’явілася вывучэнне характару змены ўтрымання хларафіла а, b і караціноідаў, а таксама паказчыкаў фотахімічнай актыўнасці фотасінтэтычнага апарату драўняных раслін (на прымеры саджанцаў ліпы драбналістай Tilia cordata Mill. і клёну вастралістага Acer platanoides L.) у зададзеных ўмовах эксперыменту пры ўздзеянні розных доз о-ксілола і бенз(а)пірэна. Вынікі эксперыменту па апрацоўцы ліставых пласцінак саджанцаў драўняных раслін гарадскога асяроддзя араматычнымі вуглевадародамі сведчаць аб тым, што пры ўздзеянні о-ксілола на ліставыя пласцінкі доследных драўняных саджанцаў выяўлена найбольшае зніжэнне ўтрымання хларафіла а і b праз адныя суткі ў ліпы драбналістай, а ў клёна вастралістага – караціноідаў. Выкарыстанне бенз(а)пірэна абумовіла максімальнае зніжэнне колькасці хларафіла а і караціноідаў праз трое сутак у ліпы драбналістай, а ў клёна вастралістага –
хларафіла b праз адныя суткі вопыту. У цэлым растворы о-ксілола і бенз(а)пірэна аказалі найбольшае ўздзеяннена змяненне зместу пігментаў фотасінтэзу ліпы драбналістай і параметраў флуарэсцэнцыі клёна вастралістага. Пры гэтым ўвядзенне о-ксілола абумовіла найбольшае зніжэнне велічыні эфектыўнага квантавага выхаду і фотахімічнага тушэння флуарэсцэнцыі праз адзін дзень у клёна вастралістага, а бенз(а)пірэна – значэння нефотахімічнага тушэння флуарэсцэнцыі.

КЛІМАТЫЧНЫЯ РЭСУРСЫ 

82-93 293
Анатацыя
У дадзенай рабоце разгледжана магчымасць атрымання значэнняў біякліматычнага патэнцыялу (БКП) буйнога тэрытарыяльнага маштабу на аснове дадзеных дыстанцыйнага зандзіравання і наземных назіранняў. Для яе вырашэння былі прапанаваны два спосабы: першы заснаваны на выкарыстанні дадзеных глабальнай сістэмы рэаналізу ERA-Interim, а другі – на рэгрэсійных залежнасцях паміж БКП, гідратэрмічным каэфіцыентам па Г.Т. Селянінаву (ГТК) і вегетацыйным індэксам NDVI (Normalized Difference Vegetation Index). Абодва прапанаваных спосабы былі рэалізаваныя з дапамогай сродкаў мовы праграміравання Python. Аналіз атрыманых дадзеных паказаў, што выкарыстанне дадзеных рэаналіза дазваляе дастаткова дакладна перадаваць асаблівасці прасторава-часавай зменлівасці БКП, але абсалютныя значэнні БКП атрымліваюцца заніжанымі. У той жа час выкарыстанне рэгрэсійных залежнасцей дазваляе атрымліваць значэнні БКП, супараўнальныя з атрыманымі па дадзеных назіранняў на станцыях. Аднак прасторавае
размеркаванне значэнняў БКП мае шэраг асаблівасцей, якія складаюцца ў адсутнасці шыротнай занальнасці і цеснай сувязі з тыпам расліннага покрыва.
94-103 319
Анатацыя
На падставе назіранняў за канцэнтрацыямі прыземнага азону і антрапагенных забруджвальнікаў паветра ў гарадах вызначаная кліматычная норма прыземнага азону ва ўмовах свабоднай ад антрапагенных забруджванняў «чыстай» атмасферы і сярэдняга клімату Беларусі. Мяркуецца, што менавіта гэтая норма можа служыць зыходным пунктам для ўліку ўплыву метэаралагічных і антрапагенных фактараў на прыземны азон, а таксама ацэнкі яго доўгачасовых змяненняў (трэнду) у межах невялікай па тэрыторыі краіны. Задача вырашаецца з дапамогай атрыманай раней залежнасці канцэнтрацыі азону ад метэаралагічных умоў ды канцэнтрацый антрапагенных забруджвальнікаў, якія кантралююцца на станцыях манiторынгу атмасфернага паветра ў абласных гарадах. Дэталёва апісаныя методыка разлікаў і выкарыстаныя прыбліжэннi. Атрыманыя вынікі параўноўваюцца з вынiкамi назіранняў у Бярэзінскім біясферным запаведніку.
104-112 297
Анатацыя
Праведзеныя раней даследаванні асаблівасцей змены колькасці ападкаў на тэрыторыі Беларускага Палесся паказалі, што ў перыяд пацяплення (1989–2015 гг.) назіраецца тэндэнцыя павелічэння колькасці ападкаў ва ўсходняй частцы Палесся (Гомельская вобласць) у параўнанні з заходняй (Брэсцкая вобласць) і ў параўнанні з кліматычнай нормай (1961–1990). Устаноўленыя адрозненні цяжка растлумачыць уплывам фізіка-геаграфічных асаблівасцей (шырата, даўгата, вышыня над узроўнем мора) тэрыторыі і патрабуюць больш глыбокіх адзнак. Прадстаўлены вынікі аналізу колькасці ападкаў і цеснаты сувязі колькасці ападкаў па станцыях Гомельскай вобласці і станцыі Оўруч (Украіна) для розных перыядаў з рознымі тыпамі атмасфернай цыркуляцыі ў Паўночным паўшар’і па Б.Л. Дзердзеяўскаму. Даследаваны ўплыў Славечанска-Оўручскага кража і лясных масіваў на колькасць ападкаў на бліжэйшых станцыях: Лельчыцы, Жыткавічы, Васілевічы. Прыведзены папярэднія ацэнкі змены колькасці ападкаў на тэрыторыі Гомельскай вобласці пры праходжанні паўднёвых цыклонаў. Паказана, што павелічэнне колькасці ападкаў у Гомельскай вобласці ў перыяд пацяплення 1989–2015 гг. (у параўнанні з Брэсцкай вобласцю) у большай ступені абумоўлена зменамі атмасфернай цыркуляцыі, а таксама бóльшымі плошчамі лесу ў Гомельскай вобласці.

ПРЫРОДАКАРЫСТАННЕ, ЭКОЛАГАБЯСПЕЧНЫЯ І РЭСУРСАЗБЕРАГАЛЬНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ 

113-121 376
Анатацыя
Iнвазiўныя чужародныя вiды, да якiх адносiцца шырокае кола раслiнных арганiзмаў, уяўляюць сабой адну з найбольш сур’езных пагроз для бiяразнастайнасцi, экалагiчнай i харчовай бяспекi, аховы здароў’я i жыцця чалавека. У цяперашнi час у Беларусi наибольш злосным iнвазiўным вiдам з’яўляецца баршчэўнiк Сасноўскага (H.S. M.). Ненаўмыснае распаўсюджванне гэтага вiда звязана ў многiх выпадках з выкарыстаннем для стварэння i рамонту газонаў урадлiвага пласта глебы, што здымаецца з будаўнiчых пляцовак, якi ўтрымлiвае жыццездольнае насенне баршчэўнiка. У гэтай сувязi востра стаiць пытанне аб папярэдняй ацэнцы такiх пластоў глебы. На базе шматгадовага практычнага вопыту абмяркоўваюцца магчымыя шляхi вырашэння гэтай праблемы.

АГЛЯДЫ 

122-139 1173
Анатацыя
Водныя аб'екты з'яўляюцца перспектыўнай часткай прыроднага рэкрэацыйнага патэнцыялу і дазваляюць спалучаць розныя камбінацыі відаў і формаў адпачынку ў межах іх акваторый. Прадстаўлены вынікі сістэматызацыі навукова-метадычных падыходаў з ідэнтыфікацыяй навуковых школ, асноўных напрамкаў іх дзейнасці і этапаў развіцця разам з прадстаўленнем існуючых методык пакампанентнай і комплекснай ацэнкі турысцка-рэкрэацыйнага патэнцыялу для водных аб'ектаў. У выніку праведзенага аўтарамі навуковага аналізу больш за 100 крыніц навуковай літаратуры за перыяд з 1960 г. і па цяперашні час, апублікаваных як на тэрыторыі краін савецкага і постсавецкай прасторы, так і далёкага замежжа, былі вылучаныя і сістэматызаваны тры навуковыя школы ацэнкі прыродна-рэсурснага патэнцыялу водных аб’ектаў: савецкая, постсавецкая і замежная.


Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1810-9810 (Print)