ГЛЕБАВА-ЗЯМЕЛЬНЫЯ РЭСУРСЫ
ВОДНЫЯ РЭСУРСЫ
Мясцовасць гары Сабалан выбрана ў якасцi найлепшага аб’екту для вывучэння геатэрмальнай актыўнасцi ў паўночна-заходнiм Iране. Пачынаючы з апошняга эпiзоду вулканiчнай дзейнасцi ў плiа-чацвярцічны час, праявы гарачых крынiц вады i пару на зямной паверхнi сведчаць аб геатэрмальнай актыўнасцi ўздоўж схiлаў гары Сабалан. Гарачыя флюiды, якiя цыркулiруюць у гэтым геатэрмальным полi, утрымлiваюць галоўным чынам анiёны HCO3– i Cl–; аднак ўтрыманне SO42– у асобных пробах вады параўнальна высокае, што сведчыць аб сульфатных якасцях гэтых флюiдаў. Даследаваннi з выкарстаннем геатэрмометраў адзначаюць, што тэмпература ў калектары ацэньваецца прыкладна ў 150 °С на вывучаемай плошчы. Ў гэтай сувязi геатэрмальная сiстэма ўсходняй часткi гары была вызначана як высокатэрмальная. Гарачыя крынiцы на плошчы Сарэйн (Sarein) утрымлiваюць максiмальную колькасць Na+. Найвялiкшае ўтрыманне Ca2+ адзначана на плошчах Сардабех (Sardabeh) i Еддзiболуг (Yeddiboloug). Максимальнае ўтрыманне для K i Mg – 40 i 20 мг/дм3 адпаведна. Дадзеныя па канцэнтрацыi крэмнязёму ў водным растворы могуць быць выкарыстаны ў якасцi геатэрмометра. Трэшчынаватасць стварае другасную прапушчальнасць i садзейнiчае выхаду высокатэмпературных геатэрмальных флюiдаў.
БІЯЛАГІЧНЫЯ РЭСУРСЫ
у возеры Паўднёвы Волас, якое мае вялікую празрыстасць і высокае ўтрыманне кіслароду ў гіпалімніёне. Нягледзячы на наяўнае злучэнне паміж азёрамі бентафаўна супадае толькі на 39,5 %. У складзе заабентасу воз. Паўднёвы Волас зарэгістравана 2 віды рэліктавых ракападобных: бакаплаў Палласа і пантапарэя, а ў воз. Паўночны Волас сустракаецца толькі адзін рэліктавы від (бакаплаў Палласа). Агульная колькасць відаў і склад заабентасу змяняецца з глыбінёй, у абодвух азёрах ідзе рост разнастайнасці ад літаралі да зоны тэмпературнага скачка, дзе назіраецца максімум. У прафундалі воз. Паўночны Волас ідзе паступовае збядненне фаўны, што, верагодна, абумоўлена недахопам кіслароду, а ў воз. Паўднёвы Волас пры спрыяльным кіслародным рэжыме да максімальных глыбіняў колькасць насяляемых відаў узрастае.
хларафіла b праз адныя суткі вопыту. У цэлым растворы о-ксілола і бенз(а)пірэна аказалі найбольшае ўздзеяннена змяненне зместу пігментаў фотасінтэзу ліпы драбналістай і параметраў флуарэсцэнцыі клёна вастралістага. Пры гэтым ўвядзенне о-ксілола абумовіла найбольшае зніжэнне велічыні эфектыўнага квантавага выхаду і фотахімічнага тушэння флуарэсцэнцыі праз адзін дзень у клёна вастралістага, а бенз(а)пірэна – значэння нефотахімічнага тушэння флуарэсцэнцыі.
КЛІМАТЫЧНЫЯ РЭСУРСЫ
размеркаванне значэнняў БКП мае шэраг асаблівасцей, якія складаюцца ў адсутнасці шыротнай занальнасці і цеснай сувязі з тыпам расліннага покрыва.