Preview

Прыродныя рэсурсы

Пашыраны пошук

Рэдкiя млекакормячыя Нараўлянскага ўчастка Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка

Анатацыя

На падставе натурных абследаванняў тэрыторыі Нараўлянскага ўчастка Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ў 2023 г. выяўлена 50 новых месцаў пражывання 10 відаў дзікіх млекакормячых, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь – кажанок паўночны (Eptesicus nilssonii), вячэрніца малая (Nyctalus leisleri), начніца Брандта (Myotis brandtii), начніца сажалкавая (Myotis dasycneme), соня вялікая (Glis glis), соня арэшнікавая (Мuscardinus avellanarius), барсук звычайны (Meles meles), мядзведзь буры (Ursus arctos), рысь (Lynx Lynx), конь Пржэвальскага (Equus przewalskii). Атрыманыя даныя дазволілі дапоўніць звесткі аб сучасным стане папуляцый млекакормячых абследаванай тэрыторыі як адной з ключавых у галіне захавання відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе.

Для цытавання:


Шакун В.В., Крышчук І.А., Ларчанка А.І., Велігураў П.А. Рэдкiя млекакормячыя Нараўлянскага ўчастка Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Прыродныя рэсурсы. 2024;(1):65-70.

For citation:


Shakun V.V., Kryshchuk I.A., Larchanka A.I., Velihurau P.A. Rare mammal of Narovlya section of the Polessky state radiation-ecological reserve. Natural resources. 2024;(1):65-70. (In Russ.)

Праглядаў: 166


Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1810-9810 (Print)