Preview

Прыродныя рэсурсы

Пашыраны пошук

Прыём артыкулаў

Адпраўка артыкулаў

У Вас ужо ёсць логін для журнала Прыродныя рэсурсы?
Логін

Патрэбен логін ?
Рэгістравацца

Калі Вы зарэгістраваліся і ўвайшлі ў свой акаунт, Вы можаце пачаць працэс адпраўкі артыкула. Для гэтага трэба выбраць ролю Аўтара.

Адправіць артыкул
 

Правілы для аўтараў

I. Артыкулы аб выніках работ, праведзеных у навуковых установах, павінны мець дазвол на апублікаванне (суправаджальны ліст дырэкцыі адпаведнага інстытута або рэктарату, выпіску з пратакола пасяджэння Вучонага савета, аддзела або кафедры, а таксама акт экспертызы).

II. Артыкул прадастаўляецца ў рэдакцыю ў двух экзэмплярах і можа быць напісаны на рускай, беларускай або англійскай мовах; шрыфт – Times New Roman, кегль – 12 (у тым ліку ў формулах); міжрадковы інтэрвал – 1,5. Занумераваныя формулы выключаюцца ў асобны радок. Артыкул павінна быць падпісана усімі аўтарамі.

III. Артыкул павінна мець наступную структуру:

  1. Індэкс па універсальнай дзесятковай класіфікацыі (УДК);

дата паступлення артыкула;

ініцыялы і прозвішчы аўтараў;

поўнае найменне ўстаноў, дзе працуюць аўтары, з указаннем горада і краіны для кожнага аўтара;

назва артыкула;

анатацыя на рускай мове (100–200 слоў) з ключавымі словамі (5–10 слоў);

анатацыя на англійскай мове (не менш за 100 слоў) з ключавымі словамі (5–10 слоў);

анатацыя на беларускай мове (не менш за 100 слоў) з ключавымі словамі (5–10 слоў);

асноўны тэкст артыкула;

спіс выкарыстаных крыніц (ад 15 да 40 спасылак);

інфармацыя пра аўтараў на рускай і англійскай мовах для кожнага аўтара: прозвішча, імя і імя па бацьку (цалкам), вучоная ступень, званне, пасада, месца працы з указаннем адрасу, адрас электроннай пошты, тэлефоны.

  1. Анатацыя на рускай мове (аўтарскае рэзюмэ) павінна сцісла прадстаўляць вынікі працы і быць інфарматыўнай, зразумелай, у тым ліку і ў адрыве ад асноўнага тэксту артыкула; добра структураванай.
  2. Ключавыя словы – набор слоў, якія адлюстроўваюць змест тэксту ў тэрмінах аб'екта, навуковай галіны і метадаў даследавання.
  3. Асноўны тэкст артыкула павінен складаць не больш двух аўтарскіх аркушаў (1 аўт. арк. – каля 40 тыс. знакаў, або 16 с.). Аб'ём кароткіх паведамленняў, рэцэнзій і хронікі – да 0,5 аўт. арк. (20 тыс. знакаў); у гэты аб'ём таксама ўваходзяць табліцы і малюнкі, колькасць якіх не павінна перавышаць 8–10.

Выкладзены матэрыял павінен быць выразна структураваным: уводзіны, мэты і задачы, метады, вынікі, заключэнне (высновы).

Англамоўныя і беларускамоўныя артыкулы павінны ўтрымліваць анатацыю на рускай мове (100–200 слоў) з ключавымі словамі (5–10 слоў).

  1. Спіс выкарыстаных крыніц (ад 15 да 40 спасылак) афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (ГОСТ 7.1–2003). Цытаваная літаратура прыводзіцца агульным спісам па меры згадкі, спасылкі ў тэксце даюцца парадкавым нумарам у квадратных дужках (напр., [1]); спасылкі на неапублікаваныя працы не дапускаюцца.
  2. Калі прысутнічае інфармацыя аб фінансаванні (падтрымцы грантамі праектаў і да т. п.), яе варта даваць на рускай і англійскай мовах пад загалоўкамі «Падзякі» («Acknowledgements»).

IV. Электронны варыянт артыкула прадастаўляецца на USB-флэш-назапашвальніку або дасылаецца па электроннай пошце ў рэдакцыю часопіса – prirod_res@mail.ru. Тэкст павінен быць набраны ў Word пад Windows, формулы – у рэдактары MathType. Уласным рэдактарам формул версій Microsoft Office 2007 і вышэй карыстацца нельга, бо ў рэдакцыйна-выдавецкім працэсе ён не падтрымліваецца. Устаўку знакаў выконваць праз меню «Устаўка\Сімвал». Выключку ўверх і ўніз (С2, С4) выконваць праз меню «Фармат\Шрыфт\Верхні індэкс», «Фармат\Шрыфт\Ніжні індэкс». Лацінскія літары неабходна набіраць курсівам, грэцкія – прама (для набору грэцкіх знакаў варта карыстацца гарнітурай Symbol). Сімвалы хімічных элементаў (N, C1) набіраюцца прамым шрыфтам.

V. Чорна-белыя і каляровыя малюнкі ўстаўляюцца ў тэкст артыкула (Word), а таксама даюцца ў выглядзе асобных файлаў у фармаце tif (600 кропак на цалю). Пажадана таксама прадастаўляць іх у фармаце арыгінала (Corel, дыяграмы ў Excel, Origin Pro і г. д.), гэта значыць у той праграме, у якой яны выкананы. Тэкст на малюнках набіраецца асноўнай гарнітурай, прычым напісанне сімвалаў (грэцкае, лацінскае) павінна адпавядаць іх напісанню ў тэксце. Памер кегля сувымерны з памерам малюнка (пажадана 8 пунктаў). На абароце малюнкаў (калі яны даюцца асобна) паказваюцца прозвішчы аўтараў, назва артыкула. Фатаграфіі прадастаўляюцца ў выглядзе файлаў (tif, jpg, png, eps) і ў раздрукаваным выглядзе.

VI. Артыкул, які паступіў у рэдакцыю, накіроўваецца на рэцэнзію, затым візіруецца членам рэдкалегіі. Асноўным крытэрыем мэтазгоднасці публікацыі з'яўляюцца навізна і інфарматыўнасць артыкула. Калі па рэкамендацыі рэцэнзента артыкул вяртаецца аўтару на дапрацоўку, то перапрацаваны рукапіс зноў разглядаецца рэдкалегіяй. Артыкулы, якія не адпавядаюць профілю часопіса, вяртаюцца аўтарам пасля заключэння рэдкалегіі. Аформленыя не па правілах часопіса артыкулы рэдакцыяй не прымаюцца.

Матэрыялы для публікацыі неабходна накіроўваць па адрасе: вул. Акадэмічная, 1, к. 119, рэдакцыя часопіса «Прыродныя рэсурсы», 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь альбо па электроннай пошце: prirod_res@mail.ru. Тэл. Для даведак + 375 17 272 19 19.

 

Падрыхтоўка артыкулаў

Для прадстаўлення артыкула аўтары павінны пацвердзіць ніжэйпададзеныя пункты. Рукапіс можа быць вернуты аўтарам, калі ён ім не адпавядае.

  1. Эта статья ранее не была опубликована, а также не представлена для рассмотрения и публикации в другом журнале (или дано объяснение этого в Комментариях для редактора).
  2. Файл отправляемой статьи представлен в формате документа OpenOffice, Microsoft Word, RTF или WordPerfect.
  3. Приведены полные интернет-адреса (URL) для ссылок там, где это возможно.
  4. Текст набран с полуторным межстрочным интервалом; используется кегль шрифта в 14 пунктов; для выделения используется курсив, а не подчеркивание (за исключением интернет-адресов); все иллюстрации, графики и таблицы расположены в соответствующих местах в тексте, а не в конце документа.
  5. Текст соответствует стилистическим и библиографическим требованиям, описанным в Руководстве для авторов, расположенном на странице «О журнале».
  6. Если вы отправляете статью в рецензируемый раздел журнала, то выполнены требования документа Обеспечение слепого рецензирования.
 

Аўтарскія правы

Авторы, публикующие в данном журнале, соглашаются со следующим:

  1. Авторы сохраняют за собой авторские права на работу и предоставляют журналу право первой публикации работы на условиях лицензии Creative Commons Attribution License, которая позволяет другим распространять данную работу с обязательным сохранением ссылок на авторов оригинальной работы и оригинальную публикацию в этом журнале.
  2. Авторы сохраняют право заключать отдельные контрактные договорённости, касающиеся не-эксклюзивного распространения версии работы в опубликованном здесь виде (например, размещение ее в институтском хранилище, публикацию в книге), со ссылкой на ее оригинальную публикацию в этом журнале.
  3. Авторы имеют право размещать их работу в сети Интернет (например в институтском хранилище или персональном сайте) до и во время процесса рассмотрения ее данным журналом, так как это может привести к продуктивному обсуждению и большему количеству ссылок на данную работу (См. The Effect of Open Access).

 

Прыватнасць

Имена и адреса электронной почты, введенные на сайте этого журнала, будут использованы исключительно для целей, обозначенных этим журналом, и не будут использованы для каких-либо других целей или предоставлены другим лицам и организациям.