Часопіс выдаецца з 1996 г. Яго нязменнымі заснавальнікамі з'яўляюцца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. У 1996–2015 гг. часопіс меў статус міжведамаснага бюлетэня, да 2008 г. выходзіў 4 разы на год, з 2008 г. перыядычнасць выхаду – двойчы на год. У 1996–2015 гг. выдаўцамі выступалі розныя навуковыя арганізацыі. З 2016 г. у статусе навуковага часопіса выдаецца ў РУП "Выдавецкі дом "Беларуская навука". Галоўныя рэдактары часопіса: І. І. Ліштван (1996–2007), А. А. Махнач (2008), А. І. Лобаў (2009, № 1), В. Н. Астапенка (2009, № 1 – 2011), А. М. Каўтуха (2012–2015), А. І. Барадзін (2016–2918), з 2019 – М. Я. Нікіфараў.