Preview

Прыродныя рэсурсы

Пашыраны пошук

Рэдкія, чужародныя, ахоуныя i іншыя знамянальныя вiды альгафлоры Беларусі

Анатацыя

У выніку агляду работ аўтара і іншых даследвальнікаў альгафлоры Беларусі дадзена агульная характарыстыка зборнай группы «водарасці», яе структура, відавая і таксанамічная прадстаўленасць уваходзячых у яе аддзелаў, ступень дамініравання і распаўсюджанасці відаў і ўнутрывідавых таксонаў. У Беларусі ў розных месцах існавання (пераважна водных) выяўлена каля 3000 відаў, разнавіднасцей і форм (больш за 370 родаў). У сярэднім для ўсіх тыпаў месц існавання (адзначваецца і своеасаблівасць некаторых з іх) найбольш прадстаўленымі па колькасці відаў з’яўляюцца зялёныя водарасці, пераважна хларакокавыя, на другім месцы, як правіла, дыятомавыя, а з улікам унутрывідавых таксонаў першае месца належыць дыятомавым, другое – зялёным водарасцям. Паказаны дыяпазон сустракаемасці відаў. Зроблены акцэнт на выяўленні новых для навукі, рэдкіх, інвазіўных, чырвонакніжных і іншых відаў, якія прыцягваюць ўвагу, у флоры рэспублікі. Некаторыя з іх ілюструюцца фотаздымкамі, якія зроблены ў светавым і электронным мікраскопах.

Для цытавання:


Міхеева Т.М. Рэдкія, чужародныя, ахоуныя i іншыя знамянальныя вiды альгафлоры Беларусі. Прыродныя рэсурсы. 2021;(1):108-126.

For citation:


Mikheeva T.M. Rear, alien, protected and other notable species of the algal flora of Belarus. Natural resources. 2021;(1):108-126. (In Russ.)

Праглядаў: 743


Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1810-9810 (Print)