Preview

Прыродныя рэсурсы

Пашыраны пошук

Выкарыстанне прыродных трытэрпенавых рэгулятараў росту на пасяўным і пасадачным матэрыяле елкі еўрапейскай (Picea Abies)

Поўны тэкст:

Анатацыя

Прыведзены вынікі даследаванняў па вырошчванню сеянцаў елкі еўрапейскай (Picea abies) ва ўмовах адкрытага грунту пры іх комплекснай апрацоўцы трытэрпенавымі рэгулятарамі росту Экасiл Мікс і Экасiл Плюс, якія вырабляюцца на аснове экстракта піхты сібірскай (Abies sibirica). Для ацэнкі ўплыву апрацовак на роставыя працэсы елкі вымяралі даўжыню кораня і надземнай часткі, дыяметр прыкаранёвай шыйкі сеянцаў, а таксама масу арганічнага эчыва раслін (асобна для ігліцы, сцябла і каранёў). З мэтай выяўлення дзеяння прэпаратаў на клеткавым узроўні вызначаны такія фізіялага-біяхімічныя параметры, як колькасць прадуктаў перакіснага акіслення ліпідаў мембран і іх цэласнасць, канцэнтрацыя і суадносіны пігментаў фотасінтэзу. У выніку найбольш эфектыўнай была перадпасяўная інкрустацыя насення рэгулятарам росту Экасiл Мікс і фунгіцыдам Вінцыт Фортэ, што даказана не толькі актывізацыяй росту сеянцаў елкi еўрапейскай, але і нармалізацыяй фізіялага-біяхімічных працэсаў у раслінных клетках.

Для цытавання:


Машкін І.А., Шуканаў В.П., Мельнікава А.У., Карыцька Л.А., Палянская С.Н. Выкарыстанне прыродных трытэрпенавых рэгулятараў росту на пасяўным і пасадачным матэрыяле елкі еўрапейскай (Picea Abies). Прыродныя рэсурсы. 2021;(1):99-107.

For citation:


Mashkin I.A., Shukanov V.P., Melnikowa E.V., Korytsko L.A., Polyanskaya S.N. The use of natural triterpene growth regulators on seeds and seeding materials of European Spirit (Picea Abies). Natural resources. 2021;(1):99-107. (In Russ.)

Праглядаў: 309


Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1810-9810 (Print)