Preview

Прыродныя рэсурсы

Пашыраны пошук

Праблемы інтэграцыі нацыянальнай экалагічнай сеткі і Смарагдавай сеткі Беларусі

Поўны тэкст:

Анатацыя

Артыкул прысвечаны праблемам інтэграцыі нацыянальнай экалагічнай сеткі і Смарагдавай сеткі ў Беларусі. Абедзве тэррытарыяльныя структуры накіраваны на захаванне біялагічнай разнастайнасці, абедзве маюць на ўвазе інтэграцыю ў Агульнаеўрапейскую экалагічную сетку. Нягледзячы на агульныя мэты, у Беларусі яны фарміруюцца практычна незалежна адна ад адной. Аўтары прэзентуюць кожную з гэтых прыродаахоўных ініцыятыў, звяртаючы ўвагу на асаблівасці іх развіцця ў Беларусі і існуючыя праблемы. Нацыянальная экалагічная сетка складаецца з зон ядра, экалагічных калідораў і ахоўных зон. Сетку фарміруюць асабліва ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) і прыродныя тэррыторыі спецыяльнай аховы. Смарагдавая сетка ў Беларусі ствараецца ў сувязі з патрабаваннямі і крытэрыямі Бернскай канвенцыі і складаецца з тэррыторый асаблівага прыродаахоўнага значэння (ТАПЗ), якія ўключаюць большасць асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый Беларусі. Аналіз сумяшчэння абедзвюх сетак паказвае, што нацыянальная экалагічная сетка і Смарагдавая сетка ў значнай ступені перакрываюцца. Сярод праблем распрацоўкі абедзвюх сетак можна назваць недахоп інфармацыі па відах і біятопах, нявызначанасць некаторых тэрыторый спецыяльнай аховы, неразуменне сутнасці экалагічнай сеткі бакамі, якія прымаюць рашэнні. Калі ўзяць пад увагу падобныя крытэрыі і прынцыпы фарміравання, аптымальным рашэннем праблемы бачыцца ўключэнне ўсіх аб’ектаў Смарагдавай сеткі (ТАПЗ) у склад нацыянальнай экалагічнай сеткі. Гэтага магчыма дасягнуць шляхам удасканалення нацыянальнага заканадаўства ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і далейшага развіцця катэгорый прыродных тэррыторый, якія падлягаюць спецыяльнай ахове, але да гэтага часу застаюцца незапатрабаванымі.

Для цытавання:


Юргенсон Н.А., Абрамчук А.В., Шушкова А.В., Шляхціч А.А. Праблемы інтэграцыі нацыянальнай экалагічнай сеткі і Смарагдавай сеткі Беларусі. Прыродныя рэсурсы. 2018;(1):127-137.

For citation:


Yurgenson N.A., Abramchuk A.V., Shushkova A.V., Shliakhtsich A.A. Challenges for integraton of the National Ecological Network and the Emerald Network in Belarus. Natural resources. 2018;(1):127-137. (In Russ.)

Праглядаў: 360


Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1810-9810 (Print)