Preview

Прыродныя рэсурсы

Пашыраны пошук

Антрапагеннае забруджванне паветра і прыземны азон у гарадах Беларусі

Анатацыя

Выкарыстоўваючы дадзеныя назіранняў Гідраметцэнтра за якасцю паветра ў абласных гарадах Беларусі, аналізуецца сезонны і сутачны ход канцэнтрацый антрапагенных забруджвальных рэчываў (вугляроду аксіду, азоту аксіду і дыяксіду, лятучых арганічных злучэнняў – бензолу, талуолу, ксілолу) ды азону. Паказана, што акрамя непасрэдных крыніц выкідаў забруджвальных рэчываў на іх канцэнтрацыі ў паветры істотна ўплываюць хуткасць ветру і тэрмічная канвекцыя. Абодва фактары прыводзяць да памяншэння канцэнтрацый антрапагенных забруджвальных рэчываў у паветры гарадоў. У прыватнасці, менавіта гэтымі фактарамі тлумачыцца дзеннае зніжэнне канцэнтрацый забруджвальных рэчываў у параўнанні з ранішнім і вячэрнім пікамі. Паколькі метэаўмовы істотна ўплываюць на ўзровень забруджвання паветра, то па выніках маніторынгу цяжка судзіць аб інтэнсіўнасці і аб’еме антрапагенных выкідаў ад мясцовых крыніц. Для гэтага неабходныя ацэнкі «прадукцыйнасці» асобных крыніц забруджванняў або адмыслова распрацаваныя методыкі адбору «рэпрэзентатыўных» вынікаў маніторынгу пры «асаблівых метэаралагічных умовах». Ўсталяваная заканамернасць характэрная для ўсіх гарадоў, паводле якой, вячэрняе павышэнне канцэнтрацый забруджванняў ссоўваецца па восі часу ў адпаведнасці з працягласцю светлавога дня: зімой надыходзіць раней, а летам пазней. Для тлумачэння гэтай з’явы патрабуюцца дадатковыя даследаванні. У адрозненне ад антрапагенных забруджванняў канцэнтрацыя прыземнага азону ў дзённы час расце, чаму спрыяюць павелічэнне хуткасці ветру, якое прыводзіць да прытоку паветра з больш высокімі канцэнтрацыямі азону з сельскай мясцовасці, і інтэнсіфікацыя тэрмічнай канвекцыі, якая спрыяе абмену паветрам з больш высокімі пластамі трапасферы з падвышанымі канцэнтрацыямі азону. Эпізоды генерацыі азону ў гарадскім паветры падчас праведзенага даследавання не выяўленыя. Верагодна, гэта тлумачыцца нізкім утрыманнем антрапагенных забруджвальных рэчываў і іх складам, а таксама вельмі высокай вільготнасцю паветра.

Аб аўтарах

В. У. Бажкова
Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр маніторынгу азонасферы БДУ, Мінск
Беларусь


Р.  М. Бурак
Рэспуліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Мінск
Беларусь


Б. Б. Казярук
Рэспуліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Мінск
Беларусь


А. М. Людчык
Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр маніторынгу азонасферы БДУ, Мінск
Беларусь


А. А. Мельнік
Рэспуліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Мінск
Беларусь


Спіс літаратуры

1. Покаташкин, В.И. Отрицательный тренд приземного озона в г. Минске / В.И. Покаташкин, А.М. Людчик // Тр. ИОФАН. – 2015. – Т. 71. – С. 138–146.

2. Руководящие принципы национальных инвентаризаций парниковых газов МГЭИК; под ред. С. Игглестон, Л. Буэндиа, К. Мива, Т. Нгара, К. Танабе. – Япония, ИГЕС, 2006. – 333 p.

3. Anatomy of wintertime ozone associated with oil and natural gas extraction activity in Wyoming and Utah / S. Oltmans [et al.] // Elementa: Science of the Anthropocene. – 2014. – 15 p., doi: 10.12952/journal.elementa.000024.

4. Причины и факторы положительных аномалий приземной концентрации озона в Московском регионе и на юго-восточном побережье Крыма / А.М. Звягинцев [и др.] // Оптика атмосферы и океана. – 2016. – №6. – С. 493–502.

5. Ozone. Chapter 6 / S. Solberg, D. Simpson, J.Ei. Jonson, A.-G. Hjellbrekke, R. Derwent // In: EMEP Assessment. Part I. European Perspective, Ed. by G. Lövblad [et al.] – Oslo, 2004. – P. 77–106.

6. Статистическая оценка антропогенного воздействия на приземный озон / А.М. Людчик [и др.] // Природные ресурсы. – 2015. – №1. – С. 96–106.

7. Sillman, S. Ozone production efficiency and loss of NOx in power plant plums: photochemical model and interpolation of measurements in Tennessee / S. Sillman // Journal of geophysical research. – 2000. – Vol. 105. – P. 9189–9202.

8. Sillman, S. Tropospheric ozone, smog and ozone-NOx-VOC sensitivity / S. Sillman // Treatise on Geochemistry. – 2003. – Vol. 9. – P. 407–431.

9. Архив погоды. – http://rp5.by (дата обращения: 10.06.2017).

10. О содержании малых газовых примесей в приземном слое атмосферы над Москвой / Н.Ф. Еланский [и др.] // Изв. РАН. Физика атмосферы и океана. – 2015. – №1. – С. 39–51.

11. Людчик, А.М. Региональные особенности климата Беларуси и их изменение в последние десятилетия. I: температура и скорость ветра / А.М. Людчик, В.И. Покаташкин, В.Я. Венчиков // Природные ресурсы. – 2017. – №1. – С. 85–92.

12. Изменчивость концентраций основных загрязнителей воздуха в Лондоне / А.М. Звягинцев [и др.] // Оптика атмосферы и океана. – 2014. – №5. – С. 424–434.

13. Людчик, А.М. Региональные особенности климата Беларуси и их изменение в последние десятилетия. II: влажность воздуха и облачность / А.М. Людчик, С.Д. Умрейко // Природные ресурсы. – 2017. – №1. – С. 101–107.

14. Кузнецова, И.Н. Особенности атмосферных процессов, влияющих на загрязнение воздуха в московском регионе, и методы их краткосрочного прогноза: автореф. дис. … д-ра геогр. наук: 25.00.30 / И.Н. Кузнецова; Гидрометеорологический научно-исследовательский центр Российской Федерации. – М., 2013. – 41 с.


##reviewer.review.form##

Для цытавання:


Бажкова В.У., Бурак Р.М., Казярук Б.Б., Людчык А.М., Мельнік А.А. Антрапагеннае забруджванне паветра і прыземны азон у гарадах Беларусі. Прыродныя рэсурсы. 2018;(1):92-101.

For citation:


Bozhkova V.V., Burak R.N., Kozeruk B.B., Liudchik A.M., Melnik H.A. Anthropogenic air pollution and surface ozone in cities of Belarus. Natural resources. 2018;(1):92-101. (In Russ.)

Праглядаў: 337


Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1810-9810 (Print)