Preview

Прыродныя рэсурсы

Пашыраны пошук

Патэнцыяльныя рэсурсы доўгапалага рака (Аstacus Leptodactylus) азёр і вадасховішчаў беларускай часткі басейна Заходняга Буга

Анатацыя

Ацэненая біямаса аблоўліваемай часткі папуляцыi доўгапалага рака Astacus leptodactylus асноўных азёр і вадасховішчаў беларускай часткі басейна Заходняга Буга. Ракі сустракаюцца ва ўсіх азёрах, вадасховішчах, кар’ерах, сажалках і буйных рэках гэтага басейна. Шчыльнасць ракаў вызначалі па прынятай сярэдняй адлегласці, на якую перамяшчаецца рак, роўнай 10 м і каэфіцыента ўлоўнасцi 0,5. Выкарыстоўвалі палесскую ракалоўку (жак), якая складаецца з двух кошыкаў і сеткавай устаўкі паміж імі. Разлічаная плошча, якую аблоўлівае адна ракалоўка, склала 20 м2/сут. Шчыльнасць ракаў змянялася ад 0,003 да 0,26 інд./м2. Ракаў вымяралі ад рострума да канца тэльсона і індывідуальна ўзважвалі з дакладнасцю 0,1 г. Для вызначэння масы асобіны пры вядомай даўжыні былі разлічаны адпаведныя ўраўненні, якія вызначаны асобна для самцоў і самак. Сумарная біямаса аблоўліваемай часткі папуляцый разлічана па сярэднім значэнням шчыльнасці, даўжыні асобін і атрыманай залежнасці масы ад даўжыні ракаў. Сумарная біямаса аблоўліваемай часткі папуляцыi доўгапалага рака асноўных азёр і вадасховішчаў беларускай часткі басейна Заходняга Буга склала 16 т. Для ўсіх водных аб’ектаў гэтага басейна біямаса ракаў ацэнена ў 20 т. Збор матэрыялу праводзіўся ў маі 2017 г.

Аб аўтарах

А. В. Аляхновiч
Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсам, Мінск
Беларусь


К. А. Слiвiнская
Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсам, Мінск
Беларусь


Д. В. Малаткоў
Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсам, Мінск
Беларусь


Спіс літаратуры

1. Природа Беларуси : энциклопедия. Т. 2. Климат и вода / редкол. : Т.В. Белова [и др.]. – Мінск : Беларус. Энцыкл. iмя П. Броўкi. – 2010. – 504 с.

2. Цукерзис, Я.М. Речные раки / Я.М. Цукерзис; ред. В.Л. Контримавичюс. – Вильнюс : Моксклас, 1989. – 142 с.

3. Озера Белоруси: Справочник / Б.П. Власов [и др.]. – Минск : БГУ, 2004. – 284 с.

4. Алехнович, А.В. Изменение живой массы длиннопалого рака в зависимости от длины тела / А.В. Алехнович, Д.В. Молотков // Природные ресурсы. – 2016. – №2. – С. 52–56.

5. Алехнович, А.В. Продукция промысловой части популяции длиннопалого рака (Astacus leptodactylus Esch.) озера Олтуш / А.В. Алехнович, В.Ф. Кулеш, А.М. Бакулин // Вес. Нац. акад. навук Беларусi. Сер. бiял. навук. – 2004. – №4. – С. 22–31.


##reviewer.review.form##

Для цытавання:


Аляхновiч А.В., Слiвiнская К.А., Малаткоў Д.В. Патэнцыяльныя рэсурсы доўгапалага рака (Аstacus Leptodactylus) азёр і вадасховішчаў беларускай часткі басейна Заходняга Буга. Прыродныя рэсурсы. 2018;(1):65-71.

For citation:


Alekhnovich A.V., Slivinskaia K.A., Molotkov D.V. Potential resources of narrow clawed crayfish (Astacus Leptodactylus) in lakes and reservoirs of the belarusian part of the Western Bug. Natural resources. 2018;(1):65-71. (In Russ.)

Праглядаў: 216


Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1810-9810 (Print)