Preview

Прыродныя рэсурсы

Пашыраны пошук

Рэсурсазберагальныя спосабы водападрыхтоўкі у абаротных сістэмах

Анатацыя

Адным з найбольш эфектыўных тэхналагічных спосабаў рацыянальнага выкарыстання прыродных водных рэсурсаў з›яўляецца стварэнне замкненых водазваротных сістэм з заменай прыроднай вады на сцёкавыя воды прадпрыемстваў. У працы даследаваны ўплыў прымесных катыёнаў (жалеза, алюмінія, медзі і дадатковай колькасці магнію) як у індывідуальным стане, так і ў сумесі на працэс атрымання карбанатаў кальцыя. Для інгібіравання працэсу атрымання карбанату кальцыя ў лабараторных умовах даследаваны ўплыў карбаксілзмяшчальных водарастваральных палімераў – поліакрылата натрыю з ММ 5000, поліметакрылата натрыю з ММ 4000, супалімера акрылавай і малеінавай кіслот з ММ 3000 у індывідуальным стане. Даследаванні праводзіліся на мадэльных сістэмах. Паказана, што прысутныя ў сцёкавай вадзе солі жалеза, алюмінія, медзі ініцыююць атрыманне карбанату кальцыя і прыводзяць да памяншэння індукцыйнага перыяду асадкаўтварэнняў у 1,2–1,4 разы. У сувязі з гэтым у замкненых водазваротных сістэмах неабходна выкарыстанне рэагентаў з высокай эфектыўнасцю інгібіруючага дзеяння. Устаноўлена, што індукцыйны перыяд асадкаўтварэння павялічваецца пры ўвядзенні ў сістэму карбаксілзмяшчальных водарастваральных палімераў з малекулярнай масай ад 3000 да 5000: у 2,7 разы пры выкарыстанні поліакрылата натрыю, у 2,4 разы – поліметакрылата натрыю і ў 1,9 разы – супалімера акрылавай і малеінавай кіслот. На падставе атрыманых вынікаў зроблены вывад аб мэтазгоднасці выкарыстання водарастваральных палімераў у якасці інгібітараў асадкаўтварэння ў замкненых водазваротных сістэмах прадпрыемстваў з цыркуляцыяй сцёкавых вод складанага складу.

Аб аўтарах

І. В. Шастак
Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінск
Беларусь


П. Д. Вараб’ёў
Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінск
Беларусь


Д. В. Чараднічэнка
Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінск
Беларусь


А. Д. Вараб’ёў
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Мінск
Беларусь


Спіс літаратуры

1. Исидоров, В.А. Экологическая химия / В.А. Исидоров. – СПб. :Химиздат, 2001. – 304 с.

2. Накамото, К. ИК-спектры и спектры КР неорганических и координационных соединений / К. Накамото. – М.: Мир, 1991. – 536 с.

3. Иванов, В.Г. Водоснабжение промышленных предприятий / В.Г. Иванов. – СПб. : С-Петерб. гос. ун-т путей сообщения, 2003. – 537 с.

4. Mechanism of mineral scale inhibition / M.B. Tomson [et al.] // SPE Scale symposium. Aberdeen. – 2003. – V. 18, iss. 03. – P. 564 – 572.

5. Amjad, Z. Performance of anionic polymers as precipitation inhibitors for calcium phosphonates: the influence of cationic polyelectrolytes / Z. Amjad, R.W. Zuhl, J.A. Thomas-Wohlever // Advances in Crystal Growth Inhibition Technologies / Springer. – 2002. – P. 71–83.

6. Гомеля, М.Д. Разработка ингибиторов накипеобразования для водооборотных систем охлаждения / М.Д. Гомеля, Т.А. Шаблий // Энерготехнологии и ресурсосбережение. – 2000. – №3. – С. 40–46.

7. Особенности кристаллизации карбонатных осадков в щелочных растворах / И.В. Шестак [и др.] // Журн. неорган. химии. – 2012. – Т 57, №1. – С. 36–42.

8. Ридер, Р.Д. Карбонаты: минералогия и химия / Р.Д. Ридер. – М.: Мир, 1987. – 494 с.

9. Loste, E. The role of magnesium in stabilising amorphous calcium carbonate and controlling calcite morphologies / E. Loste, R. Wilson, F. Meldrum // J. Cryst. Growth. – 2003. – V. 254. – Р. 206–218.

10. Савенок, А.Ф. Основы экологии и рационального природопользования / А.Ф. Савенок. – Минск: Сэр-Вит, 2004.


##reviewer.review.form##

Для цытавання:


Шастак І.В., Вараб’ёў П.Д., Чараднічэнка Д.В., Вараб’ёў А.Д. Рэсурсазберагальныя спосабы водападрыхтоўкі у абаротных сістэмах. Прыродныя рэсурсы. 2018;(1):32-39.

For citation:


Shestak I.V., Vorobiov P.D., Cherednichenko D.V., Vorobiov A.D. Resource-saving water treatment methods in the current systems. Natural resources. 2018;(1):32-39. (In Russ.)

Праглядаў: 153


Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1810-9810 (Print)