Preview

Прыродныя рэсурсы

Пашыраны пошук

Сучасны стан і магчымасці практычнага выкарыстання біялагічных рэсурсаў герпетафаўны Беларусі

Анатацыя

Сучасная герпетофаўна Беларусі, пры параўнальна невысокім відавым багацці (13 відаў амфібій і 7 рэптылій), характарызуецца значнай экалагічнай і таксанамічнай разнастайнасцю (5 атрадаў, 11 сямействаў, 16 родаў). 20 % відаўаднесены да катэгорыі рэдкіх і ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (чаротавая жаба, грэбенчаты трытон, балотная чарапаха, звычайная мядзянка). Дзякуючы шырокаму дыяпазону займаных месцапражыванняў, высокай колькасці і біямасе папуляцый гэтыя групы храбетных жывёл выконваюць істотную, нярэдка выключную ролю ў структурнай арганізацыі і біяэнергетыцы прыродных экасістэм. Земнаводныя, якiя адрознiваюцца стадыйным развіццём, служаць злучным звяном паміж наземнымі і воднымі экасістэмамі. Найбольшае практычнае значэнне ў цяперашні час маюць віды, якія прадуцыруюць зоатаксiны, і выкарыстоўваюцца пры вытворчасці лекавых прэпаратаў. Камерцыйную цікавасць уяўляюць зялёныя жабы (сажалкавая, ядомая і азёрная), якiх традыцыйна выкарыстоўваюць у ежу ў рэгіёнах Паўднёвай і Цэнтральнай Еўропы. Прыведзены вынікі ацэнкі колькасці i прамысловага патэнцыялу рэгіянальных папуляцый трох таксічных прадстаўнікоў герпетафаўны – звычайнай гадзюкі, шэрай жабы і чырвонабрухай жарлянкi.

Для цытавання:


Драбянкоў С.М. Сучасны стан і магчымасці практычнага выкарыстання біялагічных рэсурсаў герпетафаўны Беларусі. Прыродныя рэсурсы. 2018;(2):44-53.

For citation:


Drobenkov S.M. Present state and possible use of biological resources of the herpetofauna of Belarus. Natural resources. 2018;(2):44-53. (In Russ.)

Праглядаў: 390


Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1810-9810 (Print)