Preview

Прыродныя рэсурсы

Пашыраны пошук

Зніжэнне паступлення ўзважаных рэчываў у вадаемы з выкарыстаннем рэгулюючых гідратэхнічных збудаванняў (на прыкладзе Вілейскага вадасховішча)

Анатацыя

Паказана роля гідратэхнічных збудаванняў (шлюзаў-рэгулятараў) у зніжэнні колькасці ўзважаных рэчываў і злучэнняў фосфару. Рэгламентаванне паступлення ўзважаных рэчываў па гідраграфічнай сетцы з выкарыстаннем гідратэхнічных збудаванняў заснавана на рэгуляванні транспартуючай здольнасці вадатока, з улікам фазы гідралагічнага сцеку і гідралагічнай буйнасці часціц. Вызначана зваротная прапарцыянальная залежнасць паміж дыяметрам ўзважаных часціц і транспартуючай здольнасцю вадатока (павелічэнне дыяметра часціц ад 0,005 да 0,05 мм выклікала памяншэнне транспартуючай здольнасці патока ў 10 разоў, павелічэнне да 0,1 мм – у 20 разоў, да 0,2 мм – 35,6 разы). Вызначаныя залежнасці даюць магчымасць рэгламентаваць работу гідратэхнічных збудаванняў па змяншэнні вынасу ўзважаных часціц у гідралагічную сетку шляхам змянення хуткаснай структуры патоку, што выражаецца ў зніжэнні хуткасці цячэння. Найбольш прымальнымі гідратэхнічнымі рэгулюючымі збудаваннямі, якія забяспечваюць зніжэнне вынасу ўзважаных рэчываў з меліяраваных тэрыторый, з’яўляюцца шлюзы- і трубырэгулятары, шандоры, паўзапруды. На падставе атрыманых дадзеных распрацаваны ТКП 17.06-07.

Аб аўтарах

А. П. Шарыкаў
Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, Мінск
Беларусь


Б. А. Гігевіч
Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, Мінск
Беларусь


Л. М. Гертман
Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, Мінск
Беларусь


Спіс літаратуры

1. Почвы Белорусской ССР / под ред. Т.Н. Кулаковской. – Минск: Ураджай, 1974. – 328 с.

2. Алисиевич, М.К. Распределение органических и минеральных фосфатов в дерново-подзолистых почвах БССР / М.К. Алисиевич, М.К. Рахуба // Вестн. Белорус. гос. ун-та. Сер. 2. – 1979. – №2. – С. 71–73.

3. Аношко, В.С. Оценка влияния мелиорации на качество природных вод Белоруссии / В.С. Аношко, В.С. Брезгунов // Влияние хозяйственной деятельности на природу Белоруссии. – Минск: БГУ, 1981. – С. 48–55.

4. Романов, В.П. Характеристика поступления соединений азота и фосфора в оз. Нарочь с ручьевым стоком / В.П. Романов // Вестн. Белорус. гос. ун-та. Сер.2. –1984. – №3. – С. 64–68.

5. Широков, В.М. Пруды Белоруссии / В.М. Широков, И.И. Кирвель. – Минск: Ураджай, 1987. – 120 с.

6. Романов, В.П. Формирование стока биогенных веществ в малые озера из рассеянных источников (на примере Белорусского Поозерья): дис. … канд. геогр. наук: – 11.00.01 : защищена 11.12.85 : утв. 7.05.86 / Романов Виктор Петрович. – Минск, 1985. – 152 с. – Библиогр. : с. 137–152.

7. Водохранилища Беларуси. Справ. – Минск, 2005. – 182 с.

8. Разработать статистическую модель определения степени антропогенной трансформации озерных водоемов: отчет о НИР (заключительный): 967-68 / Белгосуниверситет; рук. В.П. Романов; исполн.: В.П. Романов [и др.]. – Минск, 1999. – 60 с. – Библиогр.: с. 58-60. – № гос. регистр. 19974225.


##reviewer.review.form##

Для цытавання:


Шарыкаў А.П., Гігевіч Б.А., Гертман Л.М. Зніжэнне паступлення ўзважаных рэчываў у вадаемы з выкарыстаннем рэгулюючых гідратэхнічных збудаванняў (на прыкладзе Вілейскага вадасховішча). Прыродныя рэсурсы. 2018;(2):14-21.

For citation:


Sharykau A.P., Gigеvich B.А., Gеrtman L.N. Decrease of the suspended solids inputs into the water bodies using the construction of regulating hydrotechnical structures with the Vileyskoye water reservoir as an example. Natural resources. 2018;(2):14-21. (In Russ.)

Праглядаў: 148


Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1810-9810 (Print)