Preview

Прыродныя рэсурсы

Пашыраны пошук

Уплыў промыслу на эксплуатаваныя папуляцыі даўгапалага рака

Анатацыя

У папуляцыях даўгaпалaгa рака суадносіны самцоў і самак блізкiя да 1 : 1. Адрозненне суадносін ад раўнаважкага адлюстроўвае адрозненні ў эколага-фізіялагічным стане самцоў або самак у канкрэтны перыяд адлову. Размеркаванне сярэдніх сутачных ўловаў у доследных водных аб’ектах Беларусі адрозніваецца ад нармальнага. Пераважаюць вадаёмы, у якіх сярэднія сутачныя ўловы адной пасткі менш адной асобіны. Адрозненні ў сярэдніх памерах самцоў статыстычна пэўныя для большасці параўноўваных папуляцый. Самкі характарызуюцца большай стабільнасцю і меншай варыябельнасцю размерных параметраў у залежнасці ад канкрэтных умоў пасялення і значна часцей паміж самкамі асобных папуляцый статыстычных адрозненняў мы не знаходзім. Аднак гэтая стабільнасць адносная, паколькі нават сярэднія памеры самак з аднаго возера (Сомінскае), але ў розныя гады могуць статыстычна дакладна адрознівацца. Статыстычна дакладнай залежнасці сярэдніх памераў асобін ад інтэнсіўнасці промысла няма, але доля прамысловай часткі папуляцыі (асобіны ≥ 10,5 см) статыстычна значна залежыць ад прамысловай нагрузкі, аднак узровень значнасці гэтай залежнасці ў цэлым застаецца нізкім: для самцоў ён роўны 0, 09 і самак – 0,06.

Аб аўтарах

А. В. Аляхновiч
Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi па бiярэсурсах, Мiнск
Беларусь


Д. В. Малаткоў
Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi па бiярэсурсах, Мiнск
Беларусь


Спіс літаратуры

1. Алехнович, А. В. Мониторинг популяции широкопалого рака Astacus astacus (L.) в озере Каравайно, Беларусь / А. В. Алехнович, В. М. Байчоров, В. Ф. Кулеш // Вес. БДПУ. Сер. 3. – 2011. № 1. – С.17–25.

2. Ackefors, H. Observations on the Yearly Life Cycle of Astacus astacus in a Small Lake in Sweden / H. Ackefors // Freshwater Crayfish. – 1999. – Vol. 12. – P. 413–429.

3. Faller, M. Annual activity of the noble crayfish (Astacus astacus) in the Orljava River (Croatia) / M. Faller, I. Maguire, G. Klobucar // Bull. Fr. Peche Piscic. –2006. – Vol. 383. – P. 23–40.

4. Цукерзис, Я. М. Билогия широкопалого рака (Astacus astacus L.) / Я. М. Цукерзис. – Вильнюс: Минтис, 1970. – С 280.

5. Рокицкий, П. Ф. Биологическая статистика / П. Ф. Рокицкий. – Минск: Вышэйш. шк., 1973. – 319 с.

6. Штейнфельд, А. Л. Состояние промысла и материала по биологии речных раков Белоруссии / А. Л. Штейнфельд, И. С. Захаренков, Т. Г. Соболь // Гидробиологические и ихтиологические исследования внутренних водоемов Прибалтики: тр. XII науч. конф. по изучению внутренних водоемов Прибалтики, Вильнюс, 22–24 сент. 1965 г. – Вильнюс, 1968. – С. 150–157.

7. Henttonen P. 1993. Moulting, growth, survival and color of crayfish Astacus astacus (L.) juveniles fed diets with and without green plant material and maintained in individual cages and communal tanks / P. Henttonen, J. V. Huner, O. V. Lindqvist, L. Henttonen, J. Pitkaniem // Freshwater Crayfish. – 1993. – Vol. 9. – P. 426–441.

8. Алехнович, А. В. Речные раки Беларуси в современных условиях: распространение, динамика численности, продукционно-промысловый потенциал / А. В. Алехнович. – Минск: Беларус. навука, 2016. – 303 с.


##reviewer.review.form##

Для цытавання:


Аляхновiч А.В., Малаткоў Д.В. Уплыў промыслу на эксплуатаваныя папуляцыі даўгапалага рака. Прыродныя рэсурсы. 2019;(1):50-56.

For citation:


Alekhnovich A.V., Molotkov D.V. The impact of fishing on exploited populations of narrow-clawed crayfish. Natural resources. 2019;(1):50-56. (In Russ.)

Праглядаў: 189


Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1810-9810 (Print)