Preview

Прыродныя рэсурсы

Пашыраны пошук

Геатэрмiчныя ўмовы і геахімія гарачых крынiц гары Сабалан (паўночна-заходнi Iран)

Анатацыя

Мясцовасць гары Сабалан выбрана ў якасцi найлепшага аб’екту для вывучэння геатэрмальнай актыўнасцi ў паўночна-заходнiм Iране. Пачынаючы з апошняга эпiзоду вулканiчнай дзейнасцi ў плiа-чацвярцічны час, праявы гарачых крынiц вады i пару на зямной паверхнi сведчаць аб геатэрмальнай актыўнасцi ўздоўж схiлаў гары Сабалан. Гарачыя флюiды, якiя цыркулiруюць у гэтым геатэрмальным полi, утрымлiваюць галоўным чынам анiёны HCO3i Cl; аднак ўтрыманне SO42– у асобных пробах вады параўнальна высокае, што сведчыць аб сульфатных якасцях гэтых флюiдаў. Даследаваннi з выкарстаннем геатэрмометраў адзначаюць, што тэмпература ў калектары ацэньваецца прыкладна ў 150 °С на вывучаемай плошчы. Ў гэтай сувязi геатэрмальная сiстэма ўсходняй часткi гары была вызначана як высокатэрмальная. Гарачыя крынiцы на плошчы Сарэйн (Sarein) утрымлiваюць максiмальную колькасць Na+. Найвялiкшае ўтрыманне Ca2+ адзначана на плошчах Сардабех (Sardabeh) i Еддзiболуг (Yeddiboloug). Максимальнае ўтрыманне для K i Mg – 40 i 20 мг/дм3 адпаведна. Дадзеныя па канцэнтрацыi крэмнязёму ў водным растворы могуць быць выкарыстаны ў якасцi геатэрмометра. Трэшчынаватасць стварае другасную прапушчальнасць i садзейнiчае выхаду высокатэмпературных геатэрмальных флюiдаў.

Для цытавання:


Мансуры-Фар С. Геатэрмiчныя ўмовы і геахімія гарачых крынiц гары Сабалан (паўночна-заходнi Iран). Прыродныя рэсурсы. 2019;(2):23-33.

For citation:


Mansouri-Far S. Geothermal regime and geochemistry of hot springs in Mount Sabalan (Northwest of Iran). Natural resources. 2019;(2):23-33.

Праглядаў: 309


Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1810-9810 (Print)