Preview

Прыродныя рэсурсы

Пашыраны пошук

Параўнальны аналіз вiдавой біяразнастайнасці брыяфларыстычных комплексаў Беларусі

Поўны тэкст:

Анатацыя

Разгледжаны пытанні вiдавой біяразнастайнасці мохападобных. Даследаванні праводзіліся на тэрыторыі Беларусі і Усходняй Еўропы на аснове карціравання па 390 квадратах (100 х 100 км). У рэспубліцы вылучаны 4 субрэгіёны (барэальна-прыбалтыйскі, барэальна-тайговы, неморальна-заходні і неморальна-цэнтральны), дадзена характарыстыка размеркавання відаў мохападобных, прыведзены рэдкія спецыфічныя віды мохападобных для кожнага субрэгіёну. Даследаванні паказалі, што кожны субрэгіён ў брыелагічным дачыненні, нягледзячы на тэрытарыяльную і прыродную блізкасць, характарызуецца дастаткова высокай відавой спецыфічнасцю. Толькi 53 % відаў мохападобных на тэрыторыі Беларусі растуць ва ўсіх 4 субрэгіёнах, а 60 відаў (ці 12,8 %) – толькі ў адным субрэгіёне. Больш цесныя сувязі з асноўнымі часткамі субрэгіёна паказваюць тэрыторыі неморальнай зоны, у меншай – барэальнай. Прадстаўлены карты распаўсюджвання відаў мохападобных Беларусі на тэрыторыі Усходняй Еўропы.

Для цытавання:


Маслоўскі О.М. Параўнальны аналіз вiдавой біяразнастайнасці брыяфларыстычных комплексаў Беларусі. Прыродныя рэсурсы. 2020;(1):62-69.

For citation:


Maslovsky O.M. Comparative analysis of species biodiversity of the bryofloristic complexes of Belarus. Natural resources. 2020;(1):62-69. (In Russ.)

Праглядаў: 235


Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1810-9810 (Print)