Тыпізацыя рэк Беларусі па спецыялізацыі турысцка-рэкрэацыйнага выкарыстання іх прыроднага патэнцыялу
Анатацыя
Прадстаўлена тыпалогія турысцка-рэкрэацыйнага выкарыстання прыроднага патэнцыялу, якая складаецца з трох таксонаў: “прафілюючы від – тып – падтып”, апрабацыя якой дазволіла выявіць спецыялізацыю 372 участкаў 166 рэк Беларусі для водных відаў рэкрэацыі і турызму на лакальным, рэгіянальным узроўнях і на ўзроўні краіны ў цэлым. Вынікі тыпізацыі ўчасткаў рэк паказалі, што дамінуючым тыпам турысцка-рэкрэацыйнага выкарыстання рэк з’яўляецца абмежавана-поліфункцыянальны тып (78,6 %) ва ўсіх рэгіёнах. Працэнт участкаў поліфункцыянальнага і монафункцыянальнага тыпаў ва ўсіх абласцях (акрамя Мінскай вобл.) адпавядае 10,2 і 9,9 %, а ўчасткаў рэк непрыдатнага тыпу, выяўленага ў трох абласцях (Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай), складае 1,3 %. Выяўлены заканамернасці распаўсюджвання профільных відаў, тыпаў, падтыпаў турысцка-рэкрэацыйнага выкарыстання прыроднага патэнцыялу на лакальным, рэгіянальным узроўнях і ўзроўні краіны. На лакальным узроўні дамінуюць участкі рэк з 2–3 профільнымі відамі рэкрэацыі і турызму. На рэгіянальным узроўні зафіксаваны выбарчы характар размеркавання тыпаў турысцка-рэкрэацыйнага выкарыстання, які праяўляецца ў наяўнасці ўсіх 4 тыпаў на рэках Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абл., 3 тыпаў (няма непрыдатнага тыпу) – у Віцебскай і Гомельскай абл., 2 тыпаў (няма непрыдатнага і монафункцыянальнага тыпаў) – у Мінскай вобл. Зафіксавана высокая варыятыўнасць колькасці падтыпаў на ўчастках рэк у абласцях: ад 18 падтыпаў у Магілёўскай вобл. да 7 – у Мінскай вобл. На ўзроўні краіны заканамернасць размеркавання тыпаў звязана з наяўнасцю двух дыяметральна супрацьлеглых тэндэнцый, якія праяўляюцца ў росце долі участкаў з прыдатным прыродным патэнцыялам пры пашырэнні колькасці відаў турысцка-рэкрэацыйнага выкарыстання ад 0 да 2–3 і ў зніжэнні ўдзельнай вагі такіх участкаў пры павелічэнні ліку відаў да 4–7.
Аб аўтарах
Н. С. ШаўцоваБеларусь
Мінск
М. М. Максімаў
Беларусь
Мінск
Спіс літаратуры
1. Блакiтная кнiга Беларусi. Энцыклапедыя (Водныя аб’екты Беларусi). – Минск: Беларус. Энцыкл. iмя Пет руся Броўкi, 1996. – 416 c.
2. Туризм и туристические ресурсы Республики Беларусь 2023: стат. сборник / Нац. статист. ком. Респ. Беларусь. – Минск, 2023. – 28 с.
3. Шевцова, Н. С. Научно-методический комплекс полимасштабного изучения и оценки туристско-рекреационного природного потенциала рек Беларуси / Н. С. Шевцова // Природные ресурсы. – 2022. – № 2. – С. 24–37.
4. Шевцова, Н. С. Теоретико-методологические основы полимасштабного изучения и оценки туристско-рекреационного природного потенциала рек / Н. С. Шевцова // Известия Иркутского государственного университета. Серия «Науки о Земле». – 2022. – Т. 39. – С. 99–122.
5. Шевцова, Н. С. Природный туристско-рекреационный потенциал рек Республики Беларусь: методика комплексной полимасштабной оценки, профилирующие виды использования и лимитирующие факторы / Н. С. Шевцова // Известия Иркутского государственного университета. Серия «Науки о Земле». – 2022. – Т. 41. – С. 118–139.
6. Шевцова, Н. С. Туристско-рекреационный природный потенциал рек Беларуси: география и оптимизация инфраструктуры: монография / Н. С. Шевцова. – Минск: БГУ, 2020. – 350 с.
7. Шевцова, Н. С. Типизация рек Беларуси по структуре профилирующих видов водного туризма и отдыха / Н. С. Шевцова, А. В. Пахомов // Туризм и региональное развитие: науч. тр. X Междунар. науч.-практ. конф., 12–13 окт. 2017 г., Смоленск / Смоленск. гос. ун-т. – Смоленск, 2017. – С. 226–234.
##reviewer.review.form##
Для цытавання:
Шаўцова Н.С., Максімаў М.М. Тыпізацыя рэк Беларусі па спецыялізацыі турысцка-рэкрэацыйнага выкарыстання іх прыроднага патэнцыялу. Прыродныя рэсурсы. 2025;(1):79-88.
For citation:
Shevtsova N.S., Maskimau M.M. Typification of the rivers of Belarus by specialization of tourist and recreational use of their natural potential. Natural resources. 2025;(1):79-88. (In Russ.)