Preview

Прыродныя рэсурсы

Пашыраны пошук

Распаўсюджванне і колькасць некаторых відаў птушак на сельскагаспадарчых землях на тэрыторыі Беларусі

Поўны тэкст:

Анатацыя

У выніку ўлікаў, якія праводзіліся ў 2018–2023 гг. па ўсёй тэрыторыі Беларусі, атрыманы даныя аб распаўсюджванні, шчыльнасці насялення і колькасці шэрагу тыповых і рэдкіх відаў птушак, якія гняздуюцца на сельскагаспадарчых землях: звычайная перапёлка (Coturnix coturnix), драч (Crex crex) і прадстаўнікі атрада ржанкападобных. Сярод даследаваных відаў самымі шматлікімі на сельскагаспадарчых землях з’яўляліся звычайная перапёлка, драч і кнігаўка (Vanellus vanellus). У якасці месцаў пражывання звычайная перапёлка выбірала пасевы крыжакветных, збожжа, люцэрны і кармавых траў; драч – разнатраўныя лугі і ўчасткі з рудэральнай расліннасцю; кнігаўка – пераважна раллю і пашы, у меншай ступені – палі збожжавых і агароднінных культур. Нягледзячы на нізкую колькасць вялікага грыцука (Limosa limosa) на сельскагаспадарчых палях, яны ўсё ж падтрымліваюць значную частку папуляцыі віду з прычыны іх вельмі вялікай плошчы. Для гнездавання від выкарыстоўвае як пасевы кармавых траваў, так і ворныя землі, занятыя яравымі культурамі, на якіх ёсць вільготныя ўчасткі. Прыводзяцца даныя аб сустрэчах малога зуйка (Charadrius dubius), бакаса (Gallinago gallinago), дупеля (Gallinago media), вялікага краншнэпа (Numenius arquata), куліка чарняка (Tringa ochropus).

Для цытавання:


Вячорка Р.В., Дзмітранок М.Р., Пакуль П.А., Тарантовіч М.В., Карліонава Н.В. Распаўсюджванне і колькасць некаторых відаў птушак на сельскагаспадарчых землях на тэрыторыі Беларусі. Прыродныя рэсурсы. 2025;(1):49-56.

For citation:


Viacorka R.V., Dmitrenok M.G., Pakul P.A., Tarantovich M.V., Karlionova N.V. The distribution and abundance of some birds in Belarusian farmlands. Natural resources. 2025;(1):49-56. (In Russ.)

Праглядаў: 85


Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1810-9810 (Print)