Змяненне колькасных паказчыкаў заабентасу з глыбінёй у азёрах Паўночны Волас і Паўднёвы Волас
Анатацыя
Упершыню вызначаны значэнні сярэдняй колькасці і біямасы макразаабентасу ў азёрах Паўночны Волас і Паўднёвы Волас Браслаўскай групы азёр Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры». Нягледзячы на блізкі трафічны статус азёр, сярэдняя колькасць у воз. Паўд. Волас была ў 3 разы вышэй за кошт больш спрыяльнага кіслароднага рэжыму. Аснову колькасці склалі ў абодвух азёрах лічынкі сям. Chironomidae, якіх налічвалі ў воз. Паўд. Волас 55,8 %, у воз. Паўн. Волас – 70,1 %. Устаноўлена, што значэнні колькасці і біямасы супольнасці ў цэлым, яго асобных таксанамічных груп і асобных відаў змяняюцца з глыбінёй. Размеркаванне агульнай колькасці мае падобны характар у абодвух азерах: ад мелкаводнай станцыі з узрастаннем глыбіні спачатку ідзе павелічэнне да максімальных велічынь, а затым назіраецца паніжэнне да прафундалі. Пры гэтым кожнае з азёр мае свае асаблівасці. Мінімальныя значэнні колькасці ў воз. Паўд. Волас назіраліся на прыбярэжнай станцыі, у воз. Паўн. Волас – на максімальнай глыбіні. Слабае развіццё заабентасу ва ўзбярэжжы воз. Паўд. Волас тлумачыцца недастатковым развіццём вышэйшай воднай расліннасці, а максімальныя глыбіні воз. Паўн. Волас характарызаваліся адсутнасцю кіслароду, што таксама было ліміціруючым фактарам. Назіраемыя адрозненні ў размеркаванні колькасцi асобных груп і відаў залежаць ад змены тэмпературы і канцэнтрацыі растворанага ў вадзе кіслароду, што ў сваю чаргу вызначае развіццё тых ці іншых папуляцый у гэтых умовах. Абодва бентасныя рэліктавыя віды Pallasiopsis quadrispinosa Sars, 1867 і Monoporeia affinis Lindström, 1885, хоць і жывуць на глыбіні, прасторава падзеленыя: манапарэя мае максімум на глыбіні 20 м, а паласіопсіс размяшчаецца на больш мелкіх участках дна.
Аб аўтарах
I. I. Лапука
Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах, Мінск
Беларусь
В. В. Вежнавец
Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах, Мінск
Беларусь
Спіс літаратуры
1. Жученко, Ю. М. Информационные технологии в биологии и химии: лаб. практикум / Ю. М. Жученко ; М-во образования Респ. Беларусь, Гомел. гос. ун-т им. Ф. Скорины. – Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2010. – 139 с.
2. Блакiтная кніга Беларусі: Энцыклапедыя. Рэдкал. Н. Ф. Дзiсько [i iнш.]. – Минск: БелЭн, 1994. – 415 с.
3. Озера Беларуси. Справочник / Б. П. Власов [и др.]. – Минск, 2004. – 284 с.
4. Лапука, И. И. Таксономический состав зообентоса озер Северный Волос и Южный Волос и его изменение с глубиной / И. И. Лапука, В. В. Вежновец // Природные ресурсы. – 2019. – № 2. – С. 46–53.
5. Красная книга Республики Беларусь. Животные. – Минск: БелЭн., 2005. – 320 с.
6. Сущеня, Л. М. // Биология и продукция ледниковых реликтовых ракообразных / Л. М. Сущеня, В. П. Семенченко, В. В. Вежновец. – Минск, 1986.
7. Лаенко, Т. М. Фауна водных моллюсков Беларуси / Т. М. Лаенко. – Минск: Беларус. навука, 2012. – 128 с.
8. Бурлакова, Л. Ю. Экология моллюска Dreisena polymorpha (Pallas) и его роль в структуре и функционировании водных экосистем : автореф. дис. … канд. биол. наук: 03.00.18 / Л. Ю. Бурлакова; Ин-т зоологии, Нац. акад. наук Беларуси. – Минск, 1998. – 20 с.
Для цытавання:
Лапука I.I.,
Вежнавец В.В.
Змяненне колькасных паказчыкаў заабентасу з глыбінёй у азёрах Паўночны Волас і Паўднёвы Волас. Прыродныя рэсурсы. 2020;(1):31-39.
For citation:
Lapuka I.I.,
Vezhnavets V.V.
The change of zoobenthos abundance with depth in lake Severnyi Volos and lake Yuzhnyi Volos. Natural resources. 2020;(1):31-39.
(In Russ.)
Праглядаў: 222