Preview

Прыродныя рэсурсы

Пашыраны пошук

Гільдыі жаланосных перапончатакрылых (Hymenoptera: Aculeata) – наведвальнікаў суквеццяў васількоў лугавога (Centaurea jacea L.) і шурпатага (Centaurea scabiosa L.)

Анатацыя

Выкананыя ў 2019–2023 гг. у розных біятопах на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Нарачанскі» даследаванні антафільных насякомых дазволілі выявіць для гільдыі наведвальнікаў суквеццяў васількоў лугавога (Centaurea jacea L.) і шурпатага (Centaurea scabiosa L.) 27 і 45 відаў Sphecoidea і Apoidea s. str. (Anthophila). Таксанамічныя структуры гільдый розныя, агульнымі з’яўляюцца 22 віды, большасць з сямейства Apidae і роду Bombus L. Шматлікімі наведвальнікамі суквеццяў васілька шурпатага з’яўляюцца чмель Bombus terrestris (L.), звычайнымі – чмялі Bombus humilis Ill., Bombus lapidarius (L.), Bombus lucorum (L.), Bombus pascuorum (Scop.), Bombus ruderarius (Müller), Bombus sylvarum (L.), чмель-зязюля Bombus (Psithyrus) bohemicus Seidl , галікт Halictus sexcinctus (F.) і антафарыда Anthophora bimaculata (Panz.). Звычайнымі відамі наведвальнікаў суквеццяў васілька лугавога з’яўляюцца чмялі B. humilis, B. lapidarius, B. lucorum і B. terrestris. У структуры абедзвюх гільдый адсутнічаюць дамінантныя, у структуры гільдыі наведвальнікаў суквеццяў васілька лугавога – шматлікія віды.

Для цытавання:


Шэйко Г.А. Гільдыі жаланосных перапончатакрылых (Hymenoptera: Aculeata) – наведвальнікаў суквеццяў васількоў лугавога (Centaurea jacea L.) і шурпатага (Centaurea scabiosa L.). Прыродныя рэсурсы. 2024;(1):71-77.

For citation:


Sheiko A.A. Guilds of aculeata (Hymenoptera) visiting brown knapweed (Centaurea jacea L.) and greater knapweed (Centaurea scabiosa L.). Natural resources. 2024;(1):71-77. (In Russ.)

Праглядаў: 144


Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1810-9810 (Print)